Лукашэнка хаатычна шукае замену Расеі. Беларусь у агні

  • У Лівіі з візітам беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Віктарам Каранкевічам. А днямі з’яўлялася інфармацыя пра тое, што лівійскія спецназаўцы праводзілі шкаленні ў Беларусі. Што ж гэта за супраца?


  • Лукашэнка прымае даверчыя граматы ад амбасадараў 9 краінаў. У асноўным – трэццяй дугі, але не толькі: ёсць Грузія і Боснія.


  • У Кыргызстане сцвярджаюць, што Менск гатовы «перадаць» экс-прэзыдэнта краіны Бакіева, «калі таго не пасадзяць».


  • Святлана Ціханоўская ў Стразбурзе: выступае ў Еўрапарламенце і праводзіць сустрэчы ў Радзе Еўропы. Разам з ёю – Паліна Шарэнда-Панасюк.


  • Трамп прыме рашэнне аб ваеннай дапамозе Украіне пасля перамоваў у Саўдаўскай Аравіі.


  • У Расеі – маштабная атака беспілотнікаў. Мінабароны РФ паведаміла пра 337 збітых дронаў у розных рэгіёнах. У тым ліку ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Не працавалі аэрапорты, затрымліваліся самалёты з Менску ў Маскву і наадварот.


  • Новыя ўлады Сірыі паведамілі пра канец аперацыі супраць прыхільнікаў Асада.


  • У Маніле паводле ордэру Міжнароднага крымінальнага суду арыштавалі былога прэзідэнта Філіпінаў.


  • Папа Рымскі адчувае сябе лепш, лекары кажуць, што хвароба адступіла.


  • У Беларусі распачалася сяўба зерневых культураў. Аднак шмат якія гаспадаркі не гатовыя да сяўбы. Пра гэта сведчаць заявы чыноўнікаў. Улічваючы шматлікія праблемы, ці здолеюць аграрыі выканаць амбітныя планы па ўраджаі?