Па выніках 8-гадзінных перамоваў Украіны і ЗША ў Саудаўскай Аравіі, што адбыліся 11 сакавіка, Украіна прыняла прапанову з боку Злучаных Штатаў аб увядзенні рэжыму спынення агню на 30 дзён. ЗША таксама неадкладна аднаўляюць абмен звесткамі выведкі і вайсковую дапамогу Украіне.
Украіна ўвядзе рэжым спынення агню на 30 дзён і гатовая да яго прадаўжэння ў выпадку, калі гэтыя ўмовы адначасова прыме і будзе выконваць Расейская Федэрацыя.
,,«Злучаныя Штаты давядуць да ведама Расеі, што ўзаемнасць з боку Расеі – гэта ключ да дасягнення міру», – гаворыцца на сайце прэзідэнта Украіны.
Падчас перамоваў амерыканская і ўкраінская дэлегацыі таксама абмеркавалі важнасць гуманітарных высілкаў як часткі мірнага працэсу, асабліва падчас рэжыму спынення вайны, уключна з абменам ваеннапалоннымі, вызваленнем цывільных асобаў і вяртаннем прымусова вывезеных украінскіх дзяцей.
Абедзве дэлегацыі вызначаць склад сваіх перамоўных групаў, каб неадкладна распачаць перамовы пра дасягненне трывалага міру. ЗША паабяцалі абмеркаваць гэта з прадстаўнікамі Расеі. Украінская дэлегацыя зазначыла, што да мірнага працэсу мусяць быць далучаныя еўрапейскія партнёры.
«Мы зрабілі крок да міру, спадзяёмся, што расейцы адкажуць узаемнасцю», – сказаў дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб'ёў пасля перамоваў.
Доналд Трамп і Уладзімір Зяленскі найбліжэйшым часам падпішуць пагадненне аб распрацоўванні мінеральных рэсурсаў Украіны.
Марыя Міхалевіч belsat.eu