навіны

Траіх беларусаў будуць судзіць у Харватыі за перавоз мігрантаў

Сцяг Харватыі, кайданкі
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Freepik
podpis źródła zdjęcia

Упраўленне ў пытаннях барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Харватыі (USKOK) скончыла расследаванне ў дачыненні траіх грамадзянаў Беларусі 1989, 1994 і 1999 гадоў нараджэння, якіх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнага перавозу мігрантаў. Справа перададзеная ў суд.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: wpolityce.pl

У Польшчы беларуса будуць судзіць за перавоз нерэгулярных мігрантаў

навіны

Як вынікае з афіцыйнага паведамлення Упраўлення ў пытаннях барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Харватыі, беларусы ў кастрычніку і лістападзе 2024 года стварылі групоўку, што мела на мэце «атрыманне неправамернай матэрыяльнай выгады за незаконнае перамяшчэнне вялікай колькасці замежных грамадзянаў, якія не адпавядаюць умовам законнага ўезду і пражывання ў Харватыі, ці для перапраўлення іх праз тэрыторыю Харватыі да мяжы са Славеніяй і Італіяй».


Абвінавачаныя жылі ў Загрэбе, карысталіся аўтамабілямі, набытымі ў Нямеччыне.


Падчас следства высветлілася, што беларусы незаконна перавезлі не менш за 20 замежнікаў. Кожны з мігрантаў плаціў за перамяшчэнне 200 еўраў. Грошы беларусы дзялілі паміж сабою ў залежнасці ад сваёй функцыі ў групоўцы.


Перапраўленне мігрантаў магло выглядаць наступным чынам: адзін з чальцоў групоўкі вязе людзей з Харватыі ў Італію, а іншыя саўдзельнікі займаюцца выведкаю на маршруце, паведамляюць пра паліцэйскія патрулі.


Упраўленне ў пытаннях барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Харватыі прапанавала падоўжыць для ўсіх траіх абвінавачаных тэрмін папярэдняга перабывання пад вартаю. Справа перададзеная ў суд.


Гэта далёка не першы выпадак, калі беларусы становяцца фігурантамі крымінальных справаў за незаконны перавоз мігрантаў у Еўразвязе. Надоечы Апеляцыйны суд Беластоку прысудзіў 6 гадоў турмы былому беларускаму памежніку, які дапамагаў мігрантам незаконна пераходзіць мяжу больш за 20 гадоў таму: у 2000 – 2007 гадах.


У Любліне за перавоз мігрантаў неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага беларуса Івана Б.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10