навіны

МУС: за паўгода каля БелАЭС затрымалі 350 чалавек

БелАЭС
БелАЭС. Астравецкі раён, Беларусь. 25 красавіка 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Цягам шасці месяцаў спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў Беларусі затрымалі ў зоне вакол БелАЭС каля 350 парушальнікаў, паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў – камандзір унутраных войскаў Мікалай Карпянкоў.

БелАЭС. Фота: Белорусская АЭС / Telegram
БелАЭС 50 дзён не выпрацоўвала электрычнасці. Адзін энергаблок нарэшце падключылі, другі рыхтуюць навіны

Карпянкоў апавёў, што вакол БелАЭС была створаная зона з асаблівым прававым рэжымам, дзе нельга перабываць без адмысловага дазволу. Менавіта на гэтай тэрыторыі затрымалі 350 чалавек. Ці пакаралі іх і як, намеснік міністра не ўдакладніў.


Таксама кіраўнік унутраных войскаў зазначыў, што для аховы Астравецкай АЭС было створанае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння і ўсталяваная сістэма абароны ад беспілотнікаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10