навіны

Апублікаваны поўны спіс твораў – намінантаў на прэмію імя Францішка Багушэвіча – 2024

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Францішка Багушэвіча
Афіша поўнага спісу намінантаў на прэмію імя Францішка Багушэвіча. Крыніца: penbelarus.org
podpis źródła zdjęcia

Беларускі ПЭН апублікаваў поўны спіс твораў, намінаваных на прэмію імя Францішка Багушэвіча за 2024 год.

Кастусь Цвірка. Крыніца: bellitinfo / Telegram

У Вільні абвясцілі імя лаўрэата літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова

навіны

Сёлета на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа / відэацыклы, кіно ды іншыя формы. Журы разгледзела ўсе дасланыя заяўкі і пастанавіла, што крытэрам і мэтам прэміі адпавядаюць наступныя 8 кніг і 9 твораў іншых мастацкіх формаў.


Кнігі:


1.   «Мое баба – діректор морга» – Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд, 2024 год);


2.   «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» – Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд «Kamunikat.org», 2024 год);


3.   «Занзібар. Сталенне маладой душы» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);


4.   «Стагоддзе НН» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);


5.   «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 года. Захаваная спадчына» – Вольга Лабачэўская (выдавецтвы «Skaryna Press» і «Czabor Publishing», 2024 год);


6.   «Дарога 360» – Падарожны 1, Падарожны 2, Падарожны 3, Падарожны 4 (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна);


7.   «Савецкая Беларусь» – Ганна Севярынец (выдавецтва «Czabor Publishing», 2024 год);


8.   «Развітанне з Бацькаўшчынай» – Святлана Захарчук (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна).


Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:


1.   Тэлевізійны праект «Белсат» «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца праекту Цімафей Акудовіч;


2.   «Цікавы падкаст» – аўтаркі і вядоўцы падкасту Любоў Вераніцына і Надзея Равінская (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі аб праекце не абвяшчаюцца публічна);


3.   Тэлевізійны праект «Белсат» «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» – аўтарка і вядоўца праекту Кацярына Ваданосава;


4.   Падкаст «Чарцяжы свабоды» («Чертежи свободы») 1-ы сезон – аўтаркі і вядоўцы падкасту Кацярына Дзяйкала і Кацярына Кузняцова;


5.   Youtube-праект «Гэта топ!» – аўтары праекту Аляксандр Івулін, Рыгор Астапеня;


6.   Youtube-праект «Загляне сонца» – аўтар праекту Мікіта Мелказёраў;


7.   Мультымедыйны праект «POKUĆ» – аўтарка Надзея Саяпіна;


8.   Артыкулы для «Litradio» з цыклу «Аргентынскі пасьянс»: «Частка I. Рэканструкцыя Фларыяна», «Частка II. Дзве полькі ў Карлас Пас» – аўтарка Ганна Янкута;


9.   Цыкл youtube-лекцыяў «Беларусь як тэкст» – аўтарства каманды онлайн-часопісу «Taubin».


Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі.


Беларускі ПЭН абяцае неўзабаве абвясціць шорт-ліст, а потым і лаўрэатаў прэміі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10