навіны

На мяжы з Беларуссю сігнал бедства падаў самалёт, які ляцеў з Турцыі ў Маскву

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: © Edgar Breshchanov / Global Look Press
podpis źródła zdjęcia

Рэйс Стамбул – Масква турэцкай авіякампаніі падаў сігнал бедства на мяжы з Беларуссю, але здзейсніў пасадку ў Вільні.

Як піша тэлеграм-канал «Говорит Москва», дасягнуўшы Смаленску, камандзір лайнера «Airbus A330» турэцкай авіякампаніі запытаў змену курсу і накіраваўся ў бок беларуска-літоўскай мяжы. Затым борт пачаў выпрацоўваць паліва, падаў сігнал бедства на мяжы з Беларуссю, але здзейсніў пасадку ў Вільні. У выніку пасадкі ніхто не пацярпеў.


Што дакладна здарылася з самалётам, пакуль не паведамляецца. Але вядома, што ранкам Масква і Падмаскоўе зазналі масаваную атаку беспілотнікаў. Паводле інфармацыі мэра расейскай сталіцы Сяргея Сабяніна, СПА Міністэрства абароны РФ збіла 69 дронаў, якія накіроўваліся ў бок Масквы. У выніку атакі ў Маскоўскай вобласці адна асоба загінула, яшчэ трое атрымалі раненні.


Губернатар Падмаскоўя Андрэй Вараб'ёў паведаміў, што інцыдэнты з пацярпелымі адбыліся ў Ленінскай гарадской акрузе (горад Віднае) і ў Дамадзедаве (вёска Ям).


У мэтах бяспекі часова прыпынялася праца аэрапортаў «Дамадзедава», «Шарамецьева» і «Жукоўскі».


Афіцыйных заяваў ад украінскага боку наконт гэтай атакі пакуль не паступала.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10