Галоўныя падзеі 10 сакавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:
- Перастаноўкі ва ўрадзе: Аляксандра Турчына – у прэм’ер-міністры, Рамана Галоўчанку – у Нацбанк
- Цэны імкліва растуць, найбольш падаражэлі паслугі
- «Лёгкі заробак» ад спецслужбаў: украінцу прапанавалі фіксаваць твары ўдзельнікаў беларускай акцыі ў Вільні
- Перамовы па вайне: Зяленскі прыбыў у Саудаўскую Аравію
- Новы кіраўнік Канады – банкір Марк Карні. Джасцін Трудо сышоў у адстаўку
- ЦВК Румыніі не пусціў на прэзідэнцкія выбары кандыдата, звязанага з Расеяй
- Спрэчка праз «Starlink»: Ілан Маск нахаміў кіраўніку МЗС Польшчы Радославу Сікорскаму
- Неспакой на мяжы: мігранты атакавалі польскіх памежнікаў
- Дзяржаўная акцыя «Дом без гвалту»: мерапрыемства для «для галачкі», якое не вырашыць праблемы
- У Беларусі працягваецца суд над «японскім агентам» Масатосі Наканісі
- Прыйшло цяпло – прачнуліся дзікія жывёліны, кузуркі, змеі і кляшчы
- Пажары працягваюць лютаваць: тарфянікі – у Асіповіцкім раёне, трава – у пойме Прыпяці