Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі скіраваў ліст з выбачэннямі Доналду Трампу пасля напружанай сустрэчы ў Авальным кабінеце.
Пра гэта паведаміў адмысловы прадстаўнік Трампа на Блізкім Усходзе Стыў Ўіткаф ў эфіры «Fox News», перадае The Hill.
«Зяленскі скіраваў ліст прэзідэнту. Ён папрасіў прабачэння за ўвесь той інцыдэнт, які адбыўся ў Авальнай зале… Я думаю, што гэта быў важны крок, і было шмат дыскусіяў паміж нашымі камандамі, украінцамі і еўрапейцамі, якія таксама маюць дачыненне да гэтай дыскусіі», – сказаў Ўіткаф у панядзелак у эфіры «Fox News».
У сваім звароце да Кангрэсу 4 сакавіка Доналд Трамп падкрэсліваў, што атрымаў ліст ад Уладзіміра Зяленскага з просьбаю аб тым, каб краіны згладзілі стасункі. Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што высока ацэньвае ліст, што прыйшоў праз некалькі дзён пасля таго, як ЗША спынілі вайсковую дапамогу Украіне.
Нагадаем, на гэтым тыдні чакаецца, што афіцыйныя дэлегацыі ЗША і Украіны сустрэнуцца ў Саудаўскай Аравіі для правядзення чарговага раўнду мірных перамоваў наконт урэгулявання вайны з Расеяй.
Амерыканская дэлегацыя будзе рэпрэзентаваная кіраўніком Дзярждэпу Маркаў Руб’ёў, дарадцам Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майклам Ўолцам і беспасярэдне Стывам Ўіткафам.
Раман Шавель belsat.eu