навіны

Лукашэнка даручыў Турчыну і Галоўчанку паставіць эканоміку «з ног на галаву»

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка, разглядаючы кадравыя пытанні, расказаў, што ў новым урадзе цяпер вельмі шмат эканамістаў. Пра гэта паведамілі ў ягонай адміністрацыі.

Палітык адзначыў, што новы старшыня Нацыянальнага банку і былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, які да таго кіраваў Вайскова-прамысловым камітэтам, таксама эканаміст, бо яго «жыццё навучыла эканоміцы больш, чым каго-небудзь».

«Гэтае прызначэнне звязанае з тым, што Раман Аляксандравіч заўсёды хацеў большай уцягнутасці банку і банкаўскай сістэмы ў эканоміку. Дасведчаны чалавек. Вельмі важнае прызначэнне. Я мяркую, што яны з Аляксандрам Генрыхавічам [Турчыным. – Рэд. Belsat.eu.] знойдуць агульную мову і нарэшце паставяць з ног на галаву некаторыя пытанні нашай эканомікі, датычныя яе фінансавання», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Палітык дадаў, што, на ягоную думку, Галоўчанка «нам не сапсуе карціны».

,,

Даведка. Паводле Тлумачальнага слоўніку беларускай мовы: Паставіць з ног на галаву – няправільна растлумачыць што-небудзь, надаць процілеглы сэнс.


Лукашэнка 10 сакавіка прызначыў новага кіраўніка Нацыянальнага банку і назваў імя старшыні ўраду. Новым прэм’ер-міністрам прызначаны старшыня Менскага аблвыканкаму Аляксандр Турчын, а кіраўніком Нацбанку – цяпер ужо былы старшыня ўраду Раман Галоўчанка. З эканомікай Галоўчанку звязвае заканчэнне ў 2003 годзе Акадэміі кіравання пры прэзідэнту Рэспублікі Беларусь са спецыяльнасцю «эканоміка і кіраванне вонкаваэканамічнай дзейнасцю». Турчын кіраваў Менскаю вобласцю з 2019 года. Туды яго прызначылі з пасады віцэ-прэм’ера.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10