Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў пра істотны рост цэнаў у нашай краіне. Калі так будзе працягвацца, то гадавы план уладаў для стрымлівання інфляцыі выкананы не будзе.
Паводле Белстату, цэны ў лютым адносна студзеня выраслі на 1,3 %, з пачатку года – на 2 %. Інфляцыя адносна лютага 2024 года склала 5,6 %.
Найбольш за год выраслі ў цане харчовыя тавары (на 6,7 %) і паслугі (на 6,5 %). Нехарчовыя тавары падаражэлі на 3,4 %.
З пачатку году харчовыя тавары сталіся даражэйшымі на 1,6 %, нехарчовыя – на 1 %, а паслугі – на 4 %.
У лютым адносна студзеня камунальныя паслугі падаражэлі на 10,5 %, побытавыя – на 1,4 %, медычныя – на 0,9 %. Вопратка вырасла ў цане на 1,1 %, а рыба і рыбапрадукты – на 1 %. Лекі сталіся даражэйшымі на 0,6 %.
На гэтым момант паказнік гадавой інфляцыі ў Беларусі перавышае прагнозны. Паводле вынікаў 2025 года, яна мелася скласці не больш за 5 %. Пры гэтым у параўнанні са студзенем рост цэнаў паскорыўся: у мінулым месяцы гадавая інфляцыя складала 5,2 % супраць цяперашніх 5,6 %.
Якуб Хруст belsat.eu