навіны

У Беларусі новыя прэм'ер-міністр і кіраўнік Нацбанку

Аляксандр Турчын. Фота: dzr.by
Аляксандр Турчын. Фота: dzr.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка прызначыў новага кіраўніка Нацыянальнага банку і назваў імя старшыні ўраду.

Новым прэм’ер-міністрам прызначаны старшыня Менскага аблвыканкаму Аляксандр Турчын, а кіраўніком Нацбанку – цяпер ужо былы старшыня ўраду Раман Галоўчанка.

З 2014 года Нацыянальным банкам Беларусі кіраваў Павел Калавур. На гэтай пасадзе ён змяніў Надзею Ермакову, якая ўзначальвала ведамства тры гады. Рамана Галоўчанку прызначылі кіраваць урадам перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Да таго ён з 2018 года ўзначальваў Вайскова-прамысловы камітэт. З эканомікай Галоўчанку звязвае заканчэнне ў 2003 годзе Акадэміі кіравання пры прэзідэнту Рэспублікі Беларусь паводле спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вонкаваэканамічнай дзейнасцю».

Аляксандр Турчын кіраваў Менскаю вобласцю з 2019 года. Туды яго прызначылі з пасады віцэ-прэм’ера.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10