навіны

У ЕАБР назвалі прычыны падзення беларускага экспарту

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцягі Рэспублікі Беларусь у «Белсаюздруку». Менск, Беларусь. 7 верасня 2021 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцягі Рэспублікі Беларусь у «Белсаюздруку». Менск, Беларусь. 7 верасня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) у сваім штотыднёвым макрааглядзе звярнуў увагу на запавольванне вонкавага гандлю Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Порт у Клайпедзе, Літва. Фота: bkt.lt

Беларускага не купляюць: экспарт тавараў абрынуўся на 11,5 %

навіны

Як адзначылі ў ЕАБР, у студзені вонкавагандлёвы абарот Беларусі скараціўся на 5,1 % год да года. Асноўным фактарам было зніжэнне экспарту на 11,5 % год да года, выкліканае скарачэннем продажаў у краіны па-за СНД (менш на 21,3 % год да года).

«Экспарт у краіны СНД – ключавы рынак збыту – зменшыўся на 6,2 % г/г праз рост канкурэнцыі і зніжэнне попыту на тле высокіх адсоткавых ставак у Расеі. Пры гэтым імпарт вырас на 1 % г/г дзякуючы павелічэнню ўнутранага попыту», – адзначылі ў ЕАБР.

У выніку дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі пашырыўся да 500 млн долараў супраць 100 млн на год раней.

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новых міністраў, адразу распарадзіўся: трэба выцягнуць з заняпаду экспарт айчынных тавараў. Рэанімаваць замежны гандаль загадалі новаму віцэ-прэм'еру Віктару Каранкевічу.

«Экспарт мусіць быць не меншы за шэсць мільярдаў долараў – з пяці з паловаю адсоткаў мы павінны выйсці на ўзровень мінулага года», – заявіў Лукашэнка.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10