Вайна

Кузэн віцэ-прэзідэнта ЗША Вэнса, які амаль тры гады абараняў Украіну, расчараваны сваяком

Нэйт Вэнс падчас вайсковай службы ва Украіне. Фота: lefigaro.fr
Нэйт Вэнс падчас вайсковай службы ва Украіне. Фота: lefigaro.fr
podpis źródła zdjęcia

Стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса, Нэйт Вэнс, у 2022 годзе добраахвотнікам далучыўся да Збройных сілах Украіны і 2,5 года ваяваў у складзе батальёна «Ваўкі да Вінчы».

Пратэстоўцы ва Ўэйтсфілдзе, штат Вэрмонт, куды на лыжны шпацыр з сям'ёю прыбыў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс. 1 сакавіка, 2025 года. Фота: @CarolynGorman11 / Х

Мітынгоўцы ў ЗША сказалі Вэнсу катацца на лыжах у Расеі і назвалі Зяленскага героем

навіны

Як паведамляе «Le Figaro», 47-гадовы былы амерыканскі марпех Нэйт Вэнс быў ва Украіне тры гады, з якіх два з паловай – на фронце. Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск. Сышоў з украінскай арміі ён у пачатку студзеня 2025 года, незадоўга да інаўгурацыі свайго стрыечнага брата на пасадзе віцэ-прэзідэнта.

Тым не менш, добраахвотнік быў засмучаны і раззлаваны паводзінамі свайго кузэна падчас спрэчкі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Авальным кабінеце Белага дому 28 лютага.

«Джэй Дзі – добры, разумны хлопец. Калі ён крытыкаваў дапамогу Украіне, я думаў, што гэта таму, што ён павінен дагадзіць пэўнаму электарату, што гэта палітычная гульня. Але тое, што яны [Джэй Дзі Вэнс і Доналд Трамп. – рэд. Belsat.eu] зрабілі з Зяленскім, было засадай з абсалютнай нядобрасумленнасцю», – сказаў Нэйт Вэнс.

Ён адзначыў, што некалькі разоў спрабаваў звязацца са сваім стрыечным братам і нават пакінуў паведамленне ў офісе Вэнса, аднак адказу не атрымаў.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс быў актыўным удзельнікам спрэчкі прэзідэнта ЗША Доналда Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Белым доме 28 лютага, пасля якой Украіна была пазбаўленая вайсковага падтрымання з боку Злучаных Штатаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10