навіны

Цэнтральнае выбарчае бюро Румыніі не пусціла прарасейскага Джарджэску на выбары

Былы кандыдат у прэзідэнты Румыніі Кэлін Джарджэску прымае ўдзел у антыўрадавым мітынгу 1 сакавіка 2025 года
Былы кандыдат у прэзідэнты Румыніі Кэлін Джарджэску прымае ўдзел у антыўрадавым мітынгу 1 сакавіка 2025 года ў Бухарэсце, Румынія. Фота: Andrei Pungovschi / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Цэнтральнае выбарчае бюро Румыніі забараніла ўльтраправаму прарасейскаму кандыдату Кэліну Джорджэску ўдзельнічаць у паўторных прэзідэнцкіх выбарах у траўні, піша «Reuters».

Адхіленне яго кандыдатуры, якое лідары ўльтраправых партый асудзілі як недэмакратычнае, можа быць аспрэчана ў Канстытуцыйным судзе.

Дзясяткі прыхільнікаў папуліста Кэліна Джарджэску сабраліся ля будынка выбарчага бюро з крыкамі «Свабода».

Кэлін Джарджэску ўдзельнічаў у першым туры прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі ў лістападзе 2024 года. Ён прайшоў у другі тур разам з Аленай Ласконі ад партыі «Саюз выратавання Румыніі». Аднак вынікі першага тура былі ануляваныя за два дні да другога тура галасавання ў снежні праз абвінавачванні ў расейскім умяшанні на карысць Джарджэску, якія Крэмль адмаўляе.

Джарджэску вылучыў сваю кандыдатуру на паўторныя майскія выбары, аднак Цэнтральнае выбарчае бюро Румыніі адхіліла яго кандыдатуру.

Чальцы адміністрацыі прэзідэнта ЗША Доналда Трампа назвалі адмененыя выбары ў Румыніі прыкладам таго, як еўрапейскія ўрады душаць свабоду слова і палітычных апанентаў.

На думку гісторыка і палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана, улады Румыніі стаялі перад драматычным выбарам:

«Дапусціць да выбараў ультраправага кандыдата Кэліна Джарджэску, якога падтрымліваюць Вашынгтон і Масква і перамога якога (а ў ёй сумнявацца не даводзіцца) з вялікай доляй верагоднасці паставіць крыж на дэмакратыі ў Румыніі і адкрые шлях да стварэння неафашысцкага рэжыму, ці ж зняць кандыдата з дыстанцыі, прыняўшы адкрыта антыдэмакратычнае рашэнне для выратавання дэмакратыі. І вось ЦВК Румыніі прыняў рашэнне: Джарджэску, чакана, не дапускаюць да выбараў. Гэта паваротны дзень у гісторыі ў Еўропы», – напісаў у сваім тэлеграм-канале Фрыдман.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10