Салігорскі ваенна-патрыятычны клуб «Родник» адсвяткаваў двухгоддзе. З гэтай падзеяй яго павіншавалі прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, заўважыла «Хрысціянская Візія».
Слуцкая епархія расказала, што «па благаславенню і.а. благачыннага Салігорскай царкоўнай акругі, настаяцеля кафедральнага сабора Раства Хрыстова протаіерэя Алексія Шаура падарылі абраз "Гасподзь Уседзяржыцель"».
На мерапрыемства прывялі вучняў групы праваслаўнай дашкольнай адукацыі «Ручайкі» з бацькамі. Таксама на гадавіну клуба прыйшлі памочніца благачыннага па пытаннях місіянерства Кацярына Кірына і памочніца настаяцеля кафедральнага сабора Раства Хрыстова па сувязях з грамадскасцю Наталля Літвіненка.
Гэта не першы раз, калі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы падтрымліваюць войска або ваенізаваныя структуры.
На Вялікдзень у 2023 годзе вайскоўцаў на палігонах наведаў настаяцель храма святога пакутніка Іаана Воіна іерэй Пётр Ткачэнка, дзе настаўляў вайскоўцаў на паспяховае выкананне пастаўленых задач падчас праверкі баявой гатоўнасці і асвяціў велікодныя кулічы.
Арсен Рудэнка belsat.eu