навіны

Лукашэнка паедзе да Пуціна на наступным тыдні

Борт Аляксандра Лукашэнкі
Борт Аляксандра Лукашэнкі. Крыніца: minsknews.by
podpis źródła zdjęcia

АляксандрЛукашэнкапаедзе да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на наступным тыдні, піша ТАСС са спасылкай на карэспандэнта ВГТРК Павела Зарубіна.

Аляксандр Лукашэнка анансуе хуткую паездку да Уладзіміра Пуціна яшчэ з для прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Тады Лукашэнка адказваў на пытанне аб сваім першым міжнародным візіце пасля таго, як ён у чарговы раз зойме месца кіраўніка дзяржавы.


«Слухай, ну будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву», – сказаў Лукашэнка.


Затым у сярэдзіне лютага ён казаў пра паездку падчас наведвання «Інтэграла» – цікавіўся праграмай развіцця мікраэлектронікі, каб было, што расказаць Пуціну.


І яшчэ раз гаворка пра візіт ішла падчас інтэрв'ю Лукашэнку блогеру Марыё Навуфалу 27 лютага. Тады палітык сказаў, што сустрэнецца ў Пуціным праз тыдзень.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10