навіны

Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў Маску на намёкі пра адлучэнне «Starlink» для Украіны: «Будзем шукаць іншых»

Прылада «Starlink», што падлучае 155-ую брыгаду ЗСУ да інтэрнэту на перадавой, 9 лютага 2025 года, Пакроўск, Украіна. Фота: Pierre Crom/Getty Images
Прылада «Starlink», што падлучае 155-ую брыгаду ЗСУ да інтэрнэту на перадавой, 9 лютага 2025 года, Пакроўск, Украіна. Фота: Pierre Crom/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі нагадаў амерыканскаму мільярдэру Ілану Маску, што за «Starlink» для Украіны бізнесовец атрымлівае нямала грошай і, калі што, знойдзецца іншы пастаўляльнік паслуг. Гэта Сікорскі напісаў у Х, каб адказаць на допіс Маска, што без «Starlink» украінскі фронт абрынецца.

«За "Starlink" для Украіны плаціць польскае Міністэрства дыгіталізацыі, што каштуе прыкладна 50 мільёнаў долараў на год.


Акрамя этыкі пагрозаў ахвяры агрэсіі, калі "SpaceX" станецца ненадзейным пастаўляльнікам, мы будзем вымушаныя шукаць іншых пастаўляльнікаў», – напісаў Радослаў Сікорскі ў адказ на тўіт Ілана Маска.

Раней той заявіў, што сістэма «Starlink» ёсць апораю для ўкраінскай арміі і калі ён яе адлучыць, то ўкраінская лінія фронту абрынецца.Маск дадаў, што праз «Starlink» для Украіны ён нібыта кінуў персанальны выклік Уладзіміру Пуціну.

У канцы лютага «Reuters» са спасылкаю на свае крыніцы паведаміла, што ўлады ЗША прыгразілі Украіне адлучыць інтэрнэт праз «Starlink», калі не будзе пагаднення наконт рэдказямельных металаў. Маск назваў гэтую навіну хлуснёю.

Тым не менш Маск зрабіў тўіт, у якім гаворыцца пра тое, што будзе з фронтам пасля адлучэння сістэмаў ягонай кампаніі. Разам з тым, паводле «Financial Times», Еўропа ўжо шукае альтэрнатывы «Starlink» для Украіны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10