навіны

Дэфіцыт кадраў: Улады нягучна змякчылі падыход да «нядобранадзейных» спецыялістаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Наша Ніва
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Наша Ніва
podpis źródła zdjęcia

Улады Беларусі далі непублічны дазвол на тое, каб прымаць на працу людзей, якія ў 2020 годзе паставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў. 

Будынак Менскага трактарнага заводу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarustractors.com

«Кіберпартызаны» даведаліся, якія прадпрыемствы звальнялі больш за ўсё працаўнікоў у 2024 годзе

навіны

Пра гэта заявілі прадстаўнікі арганізацыі былых сілавікоў «BYPOL» са спасылкаю на сваю крыніцу інфармацыі.

У арганізацыі падкрэслілі, што іншых падрабязнасцяў, датычных гэтай інфармацыі, няма. Яны дапусцілі, што гэткая пастанова ўладаў звязаная з «катастрафічным кадравым голадам, які адчуваюць многія галіны пасля масавых звальненняў "нядобранадзейных" спецыялістаў».

У «BYPOL» нагадалі, што пасля так званых выбараў 2020 года спецслужбы і сілавыя структуры Беларусі актыўна шукалі не толькі ўдзельнікаў масавых пратэстаў, але і тых, хто падпісваўся або галасаваў за альтэрнатыўных кандыдатаў. З 2020 да 2023 года «нелаяльных» грамадзянаў звальнялі з дзяржаўных установаў і сілавых ведамстваў, нярэдка асуджаючы на рэальныя тэрміны зняволення паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў, незалежна ад іх дасведчанасці і прафесіяналізму.

Звальненні праводзіліся «спісамі» і расцягваліся ў часе, каб не парушаць працоўнага працэсу і функцыянавання дзяржаўных органаў. Пад рэпрэсіі трапілі нават высокакваліфікаваныя спецыялісты, у тым ліку з галінаў аховы здароўя і навукі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10