навіны

З купала Кіеўска-Пячэрскай лаўры абваліўся крыж

Ратавальнікі знялі абвалены крыж з Кіева-Пячэрскай лаўры. Фота: kyiv.dsns.gov.ua
Ратавальнікі знялі абвалены крыж з Кіева-Пячэрскай лаўры. Фота: kyiv.dsns.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

8 сакавіка ў аднаго з купалоў Кіева-Пячэрскай лаўры ў выніку моцнага ветру ўпаў крыж. На месца здарэння выклікалі ратавальнікаў.

«8 сакавіка ў 13:05 у Службу ратавання паступіла паведамленне аб неабходнасці дапамогі ў завулк Лаўрскім, што ў Пячэрскім раёне», – адзначылі ў кіеўскай Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацый.

З дапамогай спецтэхнікі ратавальнікі дэматавалі абвалены крыж з купала, абрэзаўшы драты, якія яго прытрымлівалі.

Згодна з народнымі ўяўленнямі, падзенне крыжа з храму ўспрымаецца як злавесны знак, які можа прадвяшчаць бедствы або вялікія патрасенні.

Адметна, што падобны выпадак адбыўся ў студзені 2022 года, пасля чаго праз 40 дзён пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10