навіны

Зяленскі заклікаў узмацніць санкцыі супраць РФ на фоне расейскіх атак

Жылыя дамы, пашкоджаныя ў выніку расейскай атакі вечарам 7 сакавіка. Фота: ДСНС Донеччини / Telegram
Жылыя дамы, пашкоджаныя ў выніку расейскай атакі вечарам 7 сакавіка. Фота: ДСНС Донеччини / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны выступіў за ўзмацненне санкцыяў супраць Расеі, каментуючы ўдары расейскіх войскаў па ўкраінскіх гарадах, якія адбыліся ўвечары 7 сакавіка. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Volodymyr Zelenskyy / Х
Ці здолее Украіна выстаяць без амерыканскай дапамогі? Аналітыка

Як вядома, вечарам 7 сакавіка расейская армія нанесла два ўдары балістычнымі ракетамі па цэнтры Дабрапілля ў Данецкай вобласці. Пасля таго як на месца прыбылі ратавальныя службы, быў нанесены яшчэ адзін удар, накіраваны супраць ратавальнікаў.

У выніку гэтай атакі вядома пра 11 загінулых і 47 параненых, сярод іх пяцёра дзяцей. Яшчэ тры асобы загінулі ў выніку трапляння дрона ў мясакамбінат на Харкаўшчыне.

«Такія ўдары паказваюць, што мэты Расеі застаюцца нязменнымі. Таму вельмі важна працягваць рабіць усё для абароны жыцця, умацоўваць нашую супрацьпаветраную абарону, узмацняць санкцыі супраць Расеі. Павінна быць зламана ўсё, што дапамагае Пуціну фінансаваць вайну», – напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, што Расея, нягледзячы на ўсе спробы адміністрацыі Трампа «спыніць вайну», працягвае бамбаваць украінскія гарады. Прычым робіць гэта з асаблівай настойлівасцю на фоне таго, што амерыканская выведка перастала дзяліцца выведчымі звесткамі з украінскімі вайскоўцамі.

Трамп на ўзмоцненыя расейскія бамбаванні цынічна заявіў, што «Пуцін робіць тое, што на ягоным месцы рабіў бы зараз любы чалавек». Але пры гэтым прыгразіў Расеі новымі санкцыямі, каб прымусіць яе да ўрэгулявання вайны ва Украіне.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10