навіны

Магутны лясны пажар у Японіі і паводка ў Інданезіі. Фатаграфіі тыдня

Пажарныя ідуць сярод згарэлых дрэваў у лесе пасля магутнага ляснога пажару ў горадзе Офуната (Ofunato) прэфектуры Іўатэ (Iwate). Японія накіравала больш за 2000 пажарных для барацьбы з найбуйнейшым лясным пажарам у краіне за апошнія тры дзесяцігоддзі. Сама меней адна асоба загінула, полымя ахапіла больш за 2100 гектараў вакол гораду Офуната, Японія
Пажарныя ідуць сярод згарэлых дрэваў у лесе пасля магутнага ляснога пажару ў горадзе Офуната (Ofunato) прэфектуры Іўатэ (Iwate). Японія накіравала больш за 2000 пажарных для барацьбы з найбуйнейшым лясным пажарам у краіне за апошнія тры дзесяцігоддзі. Сама меней адна асоба загінула, полымя ахапіла больш за 2100 гектараў вакол гораду Офуната, Японія. 6 сакавіка 2025 года. Фота: Handout / Fire and Disaster Management Agency / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Найбуйнейшы за апошнія тры дзесяцігоддзі лясны пажар у Японіі, паляпшэнне стану здароўя Папы Францішка ў Рыме, акцыя напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Барсэлоне, парад карыкатураў у Дусэльдорфе – сабралі здымкі за тыдзень.

Ратаўнікі эвакуююць маці з дзіцем з затопленага дому ў мясціне Пасар Мінгу (Pasar Minggu) пасля павадкі ў Джакарце, Інданезія. 4 сакавіка 2025 года. Фота: Bay Ismoyo / AFP / East News

Мужчына з дзіцём ідзе каля паваленага мінарэту разбуранай мячэці падчас святога месяца Рамадан у лагеры для ўцекачоў Нусайрат у цэнтральнай частцы сектару Газа. 7 сакавіка 2025 года. Фота: Eyad Baba / AFP / East News

Манашка фатаграфуецца з дапамагай палкі для сэлфі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане пасля навінаў пра тое, што Папа Францішак пачаў дыхаць без маскі. З 14 лютага Папа Францішак, якому ў снежні споўнілася 88 гадоў, застаецца ў шпіталі Джэмэллі ў Рыме з двухбаковай пнеўманіяй. Ватыкан, Ватыкан. 4 сакавіка 2025 года. Фота: Dimitar Dilkoff / AFP / East News

Людзі ўкленчылі падчас цырымоніі пахавання ўкраінскага ваяра ЗСУ Сяргея Салаўя, які загінуў 30 жніўня 2024 года пры выкананні баявога задання пад Вуглядарам. Сяргей Салавей быў апазнаны праз некалькі месяцаў пасля экспертызы ДНК. Чарнігаў, Украіна. 6 сакавіка 2025 года. Фота: Maksym Kishka / Global Images Ukraine via Getty Images

Студэнты страйкуюць супраць патрыярхатнага і расісцкага гвалту і прасоўвання ўльтраправых у Мадрыдзе. Каля 800 студэнтаў абвясцілі страйк і выйшлі на вуліцы Барсэлоны напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, заклікаючы да «рэвалюцыйнага фемінізму». Барсэлона, Іспанія 7 сакавіка 2025 года. Фота: Juan Carlos Lucas / NurPhoto via Getty Images

Сартаванне імпартнай жалезнай руды ў кучы пасля выгрузкі з карабля ў порце Ціндаў (Qingdao) ва ўсходняй правінцыі Шань-Дун (Shandong), Кітай. 6 сакавіка 2025 года. Фота AFP / East News

Парад карыкатураў нямецкага ілюстратара і карыкатурыста Жака Тылі з выявай прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна. Дусэльдорф, Нямеччына 3 сакавіка 2025 года. Фота: Hans-Juergen Bauer / Imago Stock and People / IMAGO / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10