навіны

Медыі: ЗША адмаўляюцца ад планавання новых вайсковых вучэнняў у Еўропе

Вучэнні NATO ў Румыніі ў 2025 годзе. Фота: nato.int
Вучэнні NATO ў Румыніі ў 2025 годзе. Фота: nato.int
podpis źródła zdjęcia

Злучаныя Штаты Амерыкі паведамілі сваім хаўруснікам, што маюць намер спыніць свой удзел у планаванні будучых вайсковых вучэнняў у Еўропе. Замарожванне амерыканскага планавання распаўсюджваецца на вучэнні, што маюць адбыцца пасля 2025 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен размаўляе з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім перад прыбыццём на саміт ЕЗ у будынак Еўрапейскага савета ў Брусэлі, Бельгія. 6 сакавіка 2025 года. Фота: Omar Havana / AP Photo / East News

Еўропа без ЗША: хто ўзначаліць барацьбу супраць Расеі?

Аналітыка

Пра гэта кажуць крыніцы шведскага выдання «Expressen».

Калі інфармацыя праўдзівая, то гэта азначае, што краіны NATO у Еўропе будуць вымушаныя планаваць вучэнні без удзелу ЗША або з удзелам толькі невялікіх амерыканскіх падраздзяленняў. Гэтыя звесткі таксама ёсць дадатковай прыкметаю меркаванага скарачэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Еўропе.

,,

«Калі гэта праўда, што цалкам верагодна, бо яны кажуць пра скарачэнне абавязанняў і пра тое, што задзейнічаецца камандаванне Індыйска-Ціхаакіянскага рэгіёну, то лагічным следствам будзе тое, што яны не будуць марнаваць столькі намаганняў, часу і грошай на трэнаванні ў Еўропе», – адзначыў былы падпалкоўнік Ёакім Паасіківі.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы на Свяце польскага войска ў Варшаве, Польшча. 15 жніўня 2013 года. Фота: Mariusz Cieszewski / Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland / Flickr, CC BY-ND 2.0

Прэм’ер Польшчы абвясціў маштабную мілітарызацыю, абавязковую вайсковую падрыхтоўку мужчынаў

навіны

Ва Узброеных сілах Швецыі адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю, але адзначылі «добрую супрацу» з ЗША.

Амерыканскія войскі выйдуць з Нямеччыны?

Паводле звестак «The Telegraph», прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абмяркоўвае вывад каля 35 000 амерыканскіх войскаў з Нямеччыны і перадыслакацыю іх ва Усходнюю Еўропу, у прыватнасці, у Вугоршчыну, якая падтрымлівае шчыльныя стасункі з Расеяй.

Адзначаецца, што Трамп разглядае магчымасць перадыслакацыі часткі амерыканскіх войскаў у Еўропе, каб яны былі сканцэнтраваныя вакол краінаў NATO, якія павялічылі свае абаронныя выдаткі, каб дасягнуць мэтавых паказнікаў ВУП.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10