навіны

Беларусь павялічыла пастаўкі кветак у Расею ў 2,3 разу – да 28 млн долараў

Цюльпаны на Камароўскім рынку ў Менску ў 2021 годзе. Фота: komarovka.by / Instagram
Цюльпаны на Камароўскім рынку ў Менску ў 2021 годзе. Фота: komarovka.by / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Беларусь увайшла ў тройку лідараў паводле імпарту кветак у Расею па выніках 2024 года. На гэтыя тры краіны прыпадае 85 % усяго кветкавага імпарту ў РФ.

«Sputnik» са спасылкаю на звесткі дзяржаўных статыстычных ведамстваў гэтых краінаў, а таксама Нацыянальнай асацыяцыі кветкаводаў і кампаніі «BusinesStat» адзначае, што найбольшы аб'ём паставак быў з Нідэрландаў – 70 % (321,5 млн долараў). Арменія заняла 7,1 % (32,1 млн), а Беларусь – 6,2 % (28 млн). Пры гэтым беларускія пастаўкі выраслі ў 2,3 разу.

Таксама сярод буйных экспарцёраў кветак на рынак Расеі былі Эквадор (27,1 млн, 6 %), Латвія (10,7 млн, 2,4 %), Калумбія (8,2 млн, 1,8 %), Казахстан (7,7 млн, 1,7 %), Кітай (4,7 млн, 1 %) і Літва (4,2 млн, 0,9 %).

У Беларусі за апошнія пяць гадоў цюльпаны да 8 сакавіка падаражэлі ўдвая. Сёлета на Камароўскім рынку ў Менску перад 8 сакавіка за адну кветку прасілі ад 3 да 5 рублёў. У канцы лютага цюльпан на Камароўцы ўвогуле каштаваў ад 4 да 5,5 рубля. А ў 2020 годзе кветку прадавалі за 2–2,5 рубля. Такія ж цэны былі ў 2021 годзе.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10