навіны

Арыштаваны прэзідэнт Паўднёвай Карэі выйшаў на волю

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль падчас візіту ў Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 17 студзеня 2023 года. Фота: 대통령경호처 / 강민석 / Republic of Korea / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0
Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль падчас візіту ў Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 17 студзеня 2023 года. Фота: 대통령경호처 / 강민석 / Republic of Korea / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0
podpis źródła zdjęcia

Арыштаваны ў студзені за спробу дзяржаўнага перавароту прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 8 сакавіка выйшаў на волю.

Як паведамляе «Yonhap», па вызваленні палітык падзякаваў суду за мужнасць і рашучасць у «выпраўленні незаконнасці».

Паўднёвакарэйская пракуратура заявіла, што пастанавіла вызваліць прэзідэнта Юн Сок Ёля з-пад варты пасля таго, як суд прыняў просьбу палітыка аб адмене ягонага арышту.

Адмысловая следчая група заявіла, што апавясціла Сеульскі цэнтр зняволення ў Уйўанг, на поўдзень ад Сеулу, каб вызваліць яго, праз дзень пасля таго, як суд Цэнтральнага раёну Сеулу даў адпаведны загад.

Юн правёў у зняволенні 52 дні. Яго затрымалі 15 студзеня паводле абвінавачання ў падбухторванні да паўстання праз абвяшчэнне ваеннага становішча 3 снежня 2024 года.


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10