навіны

У Беларусі за заклікі да санкцыяў асудзілі сама меней 188 асобаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі за чатыры гады мінімум 188 чалавек асудзілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэксу за «заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 361 КК праваабаронцы «Вясны» называюць інструментам палітычных рэпрэсіяў, што не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека, а пераслед паводле яго – запужваннем людзей. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што «любыя выказванні наконт санкцыяў – гэта палітычная думка, яна падпадае пад ахову артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – права на свабоднае выказванне свайго меркавання».

З 2021 года за «заклікі да санкцыяў» у Беларусі асудзілі мінімум 188 асобаў, сярод іх – 46 жанчын. 157 асуджаным было прызначанае пазбаўленне волі ў калоніі. 39 асобаў асудзілі завочна. Сярод асуджаных чацвёра замежных грамадзянаў: латвійцы Дмітрыйс Міхайлаўс і Юрыйс Ганінс, Ягор Дуднікаў з Расеі і Юрась Зянковіч, які мае амерыканскае грамадзянства.

Ва ўразлівай групе палітвязняў з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем 15 асобаў, асуджаных за «заклікі да санкцыяў». Пяць асуджаных цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю, яшчэ 10 былі памілаваныя.

Першы прысуд паводле арт. 361 Крымінальнага кодэксу вынеслі 16 жніўня 2021 года сталяру-станочніку з Горадні Леаніду Герасімлюку. За каментары ў мясцовым тэлеграм-канале «Гродно *7%» з заклікамі не плаціць камунальныя плацяжы яму прызначылі тры з паловаю года калоніі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10