навіны

Маск моцна пасварыўся з Руб’ёў у прысутнасці Трампа і ў выніку страціў «бензапілу»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: livemint.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: livemint.com
podpis źródła zdjęcia

Адразу некалькі прадстаўнікоў каманды прэзідэнта ЗША Доналда Трампа раскрытыкавалі на сустрэчы ў Белым доме працу алігарха Ілана Маска, які ўзначальвае Дэпартамент эфектыўнасці ўраду, адказны за скарачэнні выдаткаў і персаналу.

Падчас сустрэчы 6 сакавіка Ілан Маск абвінаваціў дзяржаўнага сакратара Маркаў Руб’ёў у тым, што той нікога не звольніў са сваіх работнікаў. Таксама, паводле яго, дзяржсакратар добры толькі «на тэлебачанні», а не ў працы. У выніку Руб’ёў, які і так быў незадаволены прыпыненнем працы Агенцтва ЗША ў пытаннях міжнароднага развіцця (USAID), выплюхнуў свае крыўды, перадае «The New York Times» са спасылкаю на свае крыніцы.

Руб’ёў заявіў, з Дзярждэпартаменту сышлі больш як 1500 чыноўнікаў на датэрміновую пенсію, што таксама можна лічыць звальненнямі. Ён саркастычна спытаў, ці не хоча Маск зноў наняць іх, каб пасля зладзіць шоу іхнага звальнення. Затым ён выклаў свае падрабязныя планы рэарганізацыі Дзярждэпартаменту. Але Маска гэта не ўразіла, і ён працягнуў крытыкаваць дзяржсакратара.

У выніку Доналд Трамп быў вымушаны заступіцца за Руб’ёў, адзначыўшы, што той робіць «выдатную працу», і заклікаўшы ўсіх працаваць разам.

,,

«Сустрэча сталася патэнцыйным паваротным момантам пасля першых бурных тыдняў другога тэрміну спадара Трампа. Яна дала першую істотную прыкмету таго, што спадар Трамп гатовы накласці некаторыя абмежаванні на спадара Маска, чые намаганні зрабіліся прадметам некалькіх судовых пазоваў і выклікалі занепакоенасць у заканадаўцаў-рэспубліканцаў, некаторыя з якіх скардзіліся наўпрост прэзідэнту», – адзначае «The New York Times».


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Deposit / East News

Не будзеш ты, то будзе тры. Як адміністрацыя Трампа робіць Кітай great again

Аналітыка

Паводле яго, палітыкі-рэспубліканцы ўхваляюць самую канцэпцыю скарачэння выдаткаў і змаганне з карупцыяй і злоўжываннямі, што мусіў рабіць Маск, але не ягоныя метады «бензапілы». Сустрэча ў Белым доме сталася прыкметаю таго, што Трамп усведамляе гэтыя скаргі і спрабуе іх развязаць. Ён ясна даў зразумець, што і надалей падтрымлівае місію ініцыятывы Маска. Але цяпер, сказаў амерыканскі прэзідэнт, прыйшоў час быць трохі больш вытанчаным у гэтым падыходзе. Паводле яго, цяпер міністры будуць несці адказнасць, а каманда Маска будзе толькі кансультаваць.

Крытыкаваў Маска і міністр транспарту Шон Дафі за тое, што той патрабуе звальнення авіядыспетчараў, калі яму і так трэба разабрацца з некалькімі авіякатастрофамі. Алігарх жа абвінаваціў яго ў хлусні. Атрымаў Маск і ад кіраўніка Дэпартаменту ў справах ветэранаў Дага Колінза. Праўда, як піша «The New York Times», іншыя прысутныя на сустрэчы пабаяліся публічна крытыкаваць Маска.

Выданне адзначае, што незразумела, якімі будуць доўгатэрміновыя наступствы сустрэчы, бо Маск застаецца найбуйнейшым палітычным фінансавым прыхільнікам Трампа. Па выніках сустрэчы прэзідэнт ЗША адзначыў, што наступны этап плану скарачэння федэральных службоўцаў будзе ажыццяўляцца «скальпелем», а не «сякераю». Маск у сваю чаргу заявіў у X, што пасяджэнне было «вельмі прадуктыўным».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10