Naviny

Міфы і рэальнасць для жанчын у эміграцыі. Юрыстка распавяла аб правах мігрантак у Польшчы

Сябра Рады «Кангрэсу жанчын» Ганна Мазярска прамаўляе падчас сустрэчы з эксперткамі «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы: сям'я і грамадства»
Сябра Рады «Кангрэсу жанчын» Ганна Мазярска прамаўляе падчас сустрэчы з эксперткамі «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы: сям'я і грамадства». Варшава, Польшча. 7 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

У эміграцыі жанчыны апынаюцца ў яшчэ больш уразлівым становішчы, бо часта скаваныя праз няведанне сваіх правоў: развод бачыцца немагчымым, а легалізацыя можа здавацца непад'ёмным працэсам. Акрамя таго, у выпадках хатняга гвалту ўдалечыні ад дому ахвяры яшчэ цяжэй даць адпор агрэсару. Юрыстка «WKB Lawyers» і сузаснавальніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская распавяла пра магчымасці і правы жанчын у Польшчы на сустрэчы «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы» 7 сакавіка.