Візіт Трампа і Зяленскага ў Менск узмоцніць Беларусь. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці гатовы Лукашэнка дзяліцца ўладаю з губернатарамі і міністрамі?

Стан псіхікі Лукашэнкі дае яму перавагі

Што з псіхічнаю хваробаю Аляксандра Лукашэнкі? Госць праграмы – Дзмітрый Шчыгельскі, псіхіятр, які паставіў дыягназ Лукашэнку.

Ці збіраецца Лукашэнка дзяліцца ўладаю?

Крычаў на сваіх падначаленых і пагражаў звольніць. На нарадзе, дзе абмяркоўвалі рэгуляванне цэнаў, Лукашэнка не стрымліваў эмоцыяў. А ўжо на гэтым тыдні пастанавіў змяніць урад. Ці гатовы ён дзяліцца ўладаю? Больш – у сюжэце Віталя Бабіна.

Лукашэнка гатовы саслаць чыноўнікаў на руднікі

Пакуль у Вашынгтоне абмяркоўваюць магчымае пагадненне з Украінай наконт рэдказямельных рэсурсаў, менскі дыктатар дае загад: капаць беларускія нетры і што-небудзь – ды знайсці. Што цікава, у Беларусі гэткія карысныя выкапні ёсць, але ці выйдзе штосьці з таго? У нашым сюжэце.

Лукашэнка павучае Трампа

Выйшла інтэрв’ю Лукашэнкі блогеру Мар’ё Нофалу, якога прапаганда назвала амерыканцам. Насамрэч Нофал – аўстраліец ліванскага паходжання, кібербізнесоўца. Ягоныя публічныя выступы яшчэ нядаўна можна было замовіць за за некалькі дзясяткаў тысяч долараў. Нофал не хавае сентыментаў да Пуціна і Расеі, ён адкрыты русафіл. Але ягоныя публікацыі на платформе X лайкае Ілан Маск, з чым і звязваюць пэўны ўзлёт папулярнасці блогера. Якія мэты пераследуе Лукашэнка ў гэтым інтэрв’ю? Сюжэт Яўгена Валошына.


Трамп здае Украіну

Еўропа пачала ўзбройвацца пасля скандалу ў Авальным кабінеце, калі Трамп паспрачаўся з Зяленскім наконт спынення вайны. Зяленскі, пасля рэкамендацыі заходніх партнёраў, паслаў сігнал ЗША, што гатовы працягнуць перамовы. Трамп гне сваю лінію і змушае Украіну ісці на падпісанне міру на расейскіх варунках. Сюжэт Насты Ільіной.


Рубрыка «Лінія фронту»
Змітра Міцкевіча

Расея цяпер можа ствараць вайсковыя базы, размяшчаць свае войскі на тэрыторыі Беларусі, а таксама адправіць беларускае войска на фронт. Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы».