навіны

У нацыянальным парку «Прыпяцкі» ладзяць гнёзды для адной з самых рэдкіх беларускіх птушак

Белая блакітніца
Белая лазараўка. Крыніца: gp.by
podpis źródła zdjęcia

Працаўнікі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» чакаюць пачатку гняздоўя белай блакітніцы – самага рэдкага віду сініцы ў Беларусі. Для птушкі пачалі развешваць штучныя гнёзды.

У студзені ў Беларусі квітнее воўчае лыка. Фота: сацсеткі

За апошнія некалькі дзён надвор’е ў Беларусі пабіла 129 рэкордаў – што адбываецца і чым гэта пагражае

Аналітыка

Да канца сакавіка плануецца зрабіць 60 гнёздаў.


Белая блакітніца, або белая сініца, або князёк – невялікая пеўчая птушка сямейства сініцавых. Мае блакітна-жоўтае апярэнне. Яна невялікая – размах крылаў да 21 сантыметра. Унесеная ў Чырвоную кнігі Рэспублікі Беларусь. Гэта самы рэдкі з сямі відаў сініцаў, што жывуць у нашай краіне, – іх налічваецца каля 500-800 параў.


У 2022 годзе белая блакітніца была прызнаная ў Беларусі птушкаю года.


Асноўнае месца пражывання гэтай рэдкай птушкі – Цэнтральная Еўразія да ўзбярэжжа Японскага мора. На захадзе яна сустракаецца толькі ў Беларусі, пераважна на абалоне Прыпяці і яе прытокаў. Турысты едуць у гэтыя мясціны адмыслова, каб пабачыць белую блакітніцу.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10