навіны

Хроніка рэпрэсіяў: новыя суды за старыя пратэсты і дзіўная ініцыятыва ад сілавікоў

Вячаслаў Шчаўлік.
Вячаслаў Шчаўлік. Фота: //t.me/viasna96
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» вядзе хроніку штодзённага пераследу беларусаў з боку афіцыйных уладаў. 6 сакавіка не стала выключэннем – пераслед «нязгодных» з рэжымам не спыняецца.

У судзе Фрунзенскага раёна пачалі судзіць 74-гадовага менчука Вячаслава Шчаўліка. Вядома, што родам мужчына з Сахаліна. Працаваў ахоўнікам і вартаўніком у Менску. Ёсць жонка і двое паўналетніх сыноў.


Паведамляецца, што разам з мужчынам судзяць таксама Любоў Голубеву і Ірыну Голубеву-Палуян. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле у пратэстах паводле ч. 1 арт. 342 КК Беларусі.


Полацкія памежнікі ў Верхнядзвінскім раёне затрымалі ўкраінца, якому раней забаранілі ўезд у Беларусь за «экстрэмізм». Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», мужчыну затрымалі за парушэнне мяжы. У дачыненні да яго памочнікаў з Беларусі распачаты крымінальныя справы за арганізацыю незаконнай міграцыі. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.


Беларусам, якія стала жывуць за мяжой, прапануюць падпісаць заяву аб тым, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму і згодныя, што супраць іх спыняць крымінальную справу. Пра гэта паведамляюць чытачы «Белсату». Раней пра такія ініцыятывы сілавікоў вядома не было.

Затрыманы грамадзянін Украіны. Фота: //t.me/viasna96
Затрыманы грамадзянін Украіны. Фота: //t.me/viasna96

Стала вядома, што ў лютым на волю выйшлі мінімум 16 палітвязняў: 13 з іх цалкам адбылі тэрміны, яшчэ трое былі памілаваныя Лукашэнкам і вывезеныя з Беларусі.


На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1 219 палітвязняў, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10