навіны

Лукашэнка дазволіў ахоўнікам правяраць наведвальнікаў начных клубаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mediadj.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mediadj.ru
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка падпісаў указ «Аб захадах для ўдасканалення ахоўнай дзейнасці», у якім дазволіў ахоўнікам начных клубаў правяраць наведвальнікаў.

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, гэты ўказ змяняе пералік арганізацыяў, у якіх дапускаюцца асабісты агляд, надгляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў.


У спіс дадалі месцы, дзе праводзяцца дыскатэкі; начныя клубы; гандлёвыя цэнтры; фізкультурна-спартовыя аб'екты і аб'екты культурнай інфраструктуры.


Таксама ўказ замацаваў спіс месцаў, дзе павінны быць усталяваныя трывожныя кнопкі. Гэта аэрапорты, гандлёвыя цэнтры, рынкі, аквапаркі, шматфункцыянальныя будынкі, спартова-відовішчныя збудаванні, аб'екты культурнай інфраструктуры, установы аховы здароўя і дзяржаўныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з колькасцю пасадачных месцаў і ложкаў ад 300, а таксама іншыя крытычна важныя аб'екты.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10