навіны

Кіраўніца Еўракамісіі бачыць «пераломны момант» для бяспекі Еўропы

Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Скрыншот з відэа: Х / vonderleyen
podpis źródła zdjęcia

Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што бяспека Еўропы і Украіны цяпер у «пераломным моманце», асабліва на фоне прыпынення вайсковай дапамогі ЗША Кіеву.

«Еўропа сутыкнулася з відавочнай і непасрэднай пагрозай, і таму яна павінна мець магчымасць абараняць сябе, так жа, як мы павінны даць Украіне магчымасць абараняцца і змагацца за дасягненне трывалага і справядлівага міру», – падкрэсліла Урзуля фон дэр Ляен падчас свайго выступлення ў Бруселі перад адкрыццём крызіснага саміту ЕЗ у пытаннях абароны.


У сувязі з гэтым яна прэзентавала кіраўнікам дзяржаваў і ўрадаў план пераўзбраення, які, з ейных словаў, дазволіць мабілізаваць да 800 млрд еўраў на ўзмацненне абараназдольнасці Еўропы.


Нагадаем, пасля скандалу ў Белым доме прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, паводле выдання «Bild», узяў на сябе ролю пасярэдніка паміж Украінаю і ЗША. Ён правёў тэлефонныя размовы з Уладзімірам Зяленскім і Доналдам Трампам, а таксама запрасіў еўрапейскіх лідараў на саміт, прысвечаны Украіне.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10