навіны

У Літве затрымалі двух літоўцаў, якія працавалі на вайсковую выведку Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Д. Умбрасаса / LRT
podpis źródła zdjęcia

Двое грамадзянаў Літвы зрабіліся фігурантамі гучнай справы аб шпіянажы на карысць Беларусі. Адзін з іх мэтанакіравана ўступіў у шэрагі Літоўскага звязу стралкоў, перадаючы беларускім спецслужбам інфармацыю, якая хоць і не была засакрэчанай, але магла быць выкарыстаная супраць Літвы.

Генеральная пракуратура Літвы перадала ў суд справу, у якой два літоўцы абвінавачваюцца ў супрацы з Галоўным разведвальным упраўленнем (ГРУ) Генштабу Міністэрства абароны Беларусі. Паводле следства, у траўні 2022 года яны самі выйшлі на кантакт з беларускімі спецслужбамі – праз пасярэдніка ў Менску яны дамовіліся аб супрацы і выкананні даручэнняў.


Адным з асноўных дзеянняў абвінавачаных была інфільтрацыя ў Літоўскі звяз стралкоў. Адзін з абвінавачаных увайшоў у арганізацыю і зрабіўся яе актыўным сябрам, перадаючы атрыманую інфармацыю беларускім структурам.



Якую інфармацыю хацелі здабыць беларускія спецслужбы?



Паводле сабраных звестак, пасля вербавання і да моманту затрымання ў лістападзе 2023 года абвінавачаныя выконвалі даручэнні ГРУ Беларусі. Галоўнай мэтай іх дзейнасці было збіранне інфармацыі пра вайсковую інфраструктуру і абаронную сістэму Літвы.


Беларускае ГРУ было асабліва зацікаўленае ў інфармацыі пра вайсковую тэхніку і зброю Літвы, дыслакаваную на яе тэрыторыі; дзейнасць добраахвотніцкіх сілаў нацыянальнай абароны; аб’екты стратэгічнай інфраструктуры і іх ахову; дзейнасць Літоўскага звязу стралкоў і праграмы яго вучэнняў; прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў Літве і магчымых агентаў для вербавання сярод літоўцаў.


Нягледзячы на тое, што сабраныя звесткі не былі сакрэтнымі, следчыя падкрэсліваюць, што такая інфармацыя магла быць выкарыстаная замежнымі вайсковымі структурамі для рыхтавання магчымых агрэсіўных дзеянняў супраць Літвы.

Суд у Літве. Фота: Э. Блажыса / LRT
Суд у Літве. Фота: Э. Блажыса / LRT

Як паведамляе LRT, абодва затрыманыя знаходзяцца пад вартай – суд прызначыў ім максімальна строгую меру стрымання – арышт. Паводле закона, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.


У апошнія гады спецслужбы суседніх дзяржаў актыўна працуюць з агентурнымі сеткамі, таму ўлады ўзмацняюць кантроль і процідзеянне магчымым пагрозам. Навіны пра ўзбуджаныя справы аб шпіянажы ўсё часцей з'яўляюцца ў суседніх з Беларуссю краінах.


Нагадаем, у студзені Акруговая пракуратура Варшавы па запыце рэгіянальнай пракуратуры ва Вроцлаве выдала еўрапейскі ордар на арыштбылога польскага суддзі Томаша Шмыта, які ў 2024 годзе ўцёк у Беларусь і атрымаў там прытулак.


Яшчэ ў чэрвені 2024 года ордар на арышт Шмыта ў рамках крымінальнай справы аб шпіянажы выдаў акруговы суд Варшавы.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10