навіны

500 кг пасылак і 4000 рублёў: падрабязнасці адной справы за дапамогу палітвязням

img
Наталля Ладуцька. Крыніца: viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

«Наша ніва» даведалася падрабязнасці справы супраць Наталлі Ладуцькі, якой далі 4 гады калоніі за дапамогу палітвязням. Жанчына адправіла зняволеным пасылак на 500 кг і грашовых пераводаў на 4000 рублёў.

60-гадовую Наталлю Ладуцьку затрымалі ў студзені летась падчас аблавы КДБ на беларусаў, якія дапамагалі палітвязням. Месяц таму суддзя Менскага абласнога суда Яўген Пісарэвіч засудзіў жанчыну на 4 гады калоніі і прызначыў ёй 600 базавых велічыняў штрафу (24 000 рублёў).


Фармальна Ладуцьку абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», яна нібыта была звязаная з праваабарончай ініцыятывай «Dissidentby», што прызнаная цяперашнімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітку рэпрэсіяў у Беларусі адбылася у Вільні, Літва. 28 студзеня 2024 года. Фота: Белсат
«Год масавай атакі на салідарнасць». Як сёлета змяняліся рэпрэсіі ў Беларусі Аналітыка

Як піша «Наша ніва», у матэрыялах крымінальнай справы пазначана, што «злачынствам» сталі «бязвыплатныя пералічэнні грашовых сродкаў і дасыланне харчоў, вопраткі, сродкаў асабістай гігіены і іншых прадметаў асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай і ў месцах выканання пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі».


Следства налічыла 177 «эпізодаў злачынства». Першае – улетку 2021 года, апошняе – у снежні 2023-га, за месяц да затрымання жанчыны. За гэты час Ладуцька пералічыла палітвязням больш чым 4000 рублёў і адправіла больш як 500 кілаграмаў пасылак.


Пракурор Дзмітрый Хаваўка прасіў прызначыць жанчыне 4 гады калоніі і 500 базавых штрафу. Суддзя пагадзіўся з тэрмінам, а вось суму штрафу павялічыў.


Цяпер Ладуцька ў СІЗА ў Гомлі, чакае апеляцыі.


Праваабаронцы прызналі жанчыну палітзняволенай.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10