навіны

Кавалер Ордэну Брытанскай імперыі ў вышуку, а штучны інтэлект – «экстрэміст». Рэпрэсіі 5 сакавіка

Цырымонія адкрыцця новага будынку ГУУС Менгарвыканкаму
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цырымонія адкрыцця новага будынку ГУУС Менгарвыканкаму. Менск, Беларусь. 4 сакавіка 2025 года. Фота: Милиция Минска / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі амаль пяць гадоў працягваюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі: штодня навіны пра новыя затрыманні, суды, пакаранні і забароны. «Белсат» расказвае, што адбылося за адзін дзень 5 сакавіка.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 1prof.by
У Беларусі ў школы выклікаюць бацькоў, каб яны адгаварылі дзяцей паступаць за мяжу навіны

5 сакавіка ў Менску мелі пачаць судзіць настаўніцу фізкультуры, фітнес-трэнерку Яну Чобат, якую вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах, а таксама гаспадыню аграсядзібы ў Баранавічах Тамару Патоцкую, якая ў 2020 годзе была ў ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай. Паводле «народнага» артыкулу 342 за «Дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак» ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. 


У Берасці за «знявагу Лукашэнкі» мелі асудзіць Наталлю Носаву, а ў Баранавічах – Івана Патаповіча. Жыхара Магілёва нядаўна асудзілі за гэта на 2,5 года «хіміі» (абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу), ягоная «знявага» выяўлялася ў падабайцы ў «Аднакласніках».


Бізнес-трэнера і ўдзельніка «круглых сталоў Васкрасенскага», памежніка Руслана Явіцу 14 сакавіка пачнуць судзіць у Менскім гарадскім судзе за «Парушэнне патрабаванняў аб абароне дзяржаўных сакрэтаў». Працэс закрыты, а што ён парушыў, невядома. Раней Явіца быў начальнікам аддзелу вайсковай часці 1250 – той, дзе базуецца Асобая служба актыўных мерапрыемстваў. Цяпер яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.


Беларускага драматурга Мікалая Халезіна абвясцілі ў вышук – мастацкага кіраўніка «Свабоднага тэатру», аўтара шматлікіх п’есаў, перакладзеных на шматлікія мовы свету, уладальніка шэрагу прэстыжных міжнародных прэміяў і прызоў, кавалера Ордэну Брытанскай імперыі збіраюцца шукаць на беларускіх вакзалах.


У адным толькі Астравецкім раёне за 2024 год за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі 51 асобу, пахвалілася прадстаўніца раённага суда Святлана Лабор «Астравецкай праўдзе». Ува ўсіх канфіскавалі тэлефоны. Насельніцтва раёну – 28,7 тысячы чалавек, а значыць, за год «экстрэмізм» выявілі ў кожнага з 562 жыхароў Астравеччыны.


У «экстрэмісцкія фармаванні» Камітэт дзяржаўнай бяспекі запісаў партал Nastaunik.іnfo, «Democratic Media Institute» і відэаблог «Пра Віцебск». Пракурор Менскай вобласці пастанавіў закрыць доступ да парталу «Legalize Belarus».


Да «экстрэмісцкіх матэрыялаў» залічылі сярод іншага інстаграм былой тынкоўшчыцы «Горадняпрамбуду» Юліі Сліўко


І штучны інтэлект ужо не адстае ад людзей! Як заўважыла «Зеркало», распрацаваны Інстытутам праблемаў інфарматыкі Акадэміі навук галасавы асістэнт «Алесь» трапіў у няласку даносчыцы Вольгі Бондаравай, бо праўдзіва адказваў на пытанні аб пратэстах 2020 года. З нядаўняга часу сайт «Алеся» стаў недасяжны.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10