навіны

Ці можа Беларусь адправіць міратворцаў ва Украіну?

Беларускія вайскоўцы назіраюць за вучэннямі «Захад-2017» на палігоне пад Асіповічамі, Беларусь. 18 верасня 2017 года
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія вайскоўцы назіраюць за вучэннямі «Захад-2017» на палігоне пад Асіповічамі, Беларусь. 18 верасня 2017 года. Фота: Brendan Hoffman / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю знакамітаму відэаблогеру Мар’ё Нофалу. Сярод іншага там была закранутая тэма магчымасці ўвядзення ва Украіну міратворчых сілаў. У студыі праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса паразмаўляў з журналістам Змітром Міцкевічам і палітычным аглядальнікам радыё «Свабода», аўтарам праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталём Цыганковым пра тое, ці могуць гэта быць беларускія міратворцы. 

Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв’ю блогеру Мар’ё Нофалу. Менск, Беларусь. 27 лютага 2025 года. Скрыншот: БелТА / Youtube
Лукашэнка пайшоў на Х. Што за блогер Нофал, якому ён даў інтэрв’ю, і навошта тое інтэрв’ю навіны

Сяргей Пеляса: Віталь, Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю знакамітаму відэаблогеру Мар’ё Нофалу сказаў, што Расея катэгарычна супраць любых міратворчых сілаў. Ён не сказаў, што еўрапейскіх, увогуле супраць. Але маюцца на ўвазе ў першую чаргу еўрапейскія. Чамусьці ён так катэгарычна агучвае пазіцыю Крамля, як гэта рабіў бы Сяргей Лаўроў, Дзмітрый Пяскоў ці хтось яшчэ. На тваю думку, Лукашэнка пацвярджае, што транслюе расейскую пазіцыю? Працуе перадатчыкам у Крамлі?

Віталь Цыганкоў: Я калісь сказаў першым, што Лукашэнка выконвае ролю прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна лепш, чым Пяскоў, бо не адчувае ў сабе ніякіх маральных абмежаванняў, як яму ўласціва. Таму ён паўтарае пазіцыю Крамля перш за ўсё там, дзе яму гэта выгадна. Там, дзе ён павінен засведчыць сваю лаяльнасць Пуціну і Крамлю. Па-другое, там, дзе гэта супадае з ягонымі дыктатарскімі інтарэсамі. Таму ён будзе гэта паўтараць і ад яго не ўбудзе, але лішні раз ён можа сказаць пра беларускі інтарэс нейкіх беларускіх міратворцаў. Гэта, зразумела, пустая, абстрактная ідэя, на якую ніколі не пойдзе Кіеў. Праблема такіх ідэяў у тым, што іх закідваеш, вы адмаўляеце – і на вас будзе негатыў, а я такі міратворац, я закінуў добрую ідэю. Любую, пустую, якую відавочна ўсе адмовяць, але я прапанаваў светлае і прыгожае, а мне адмовілі. Гэта такая пазіцыя.

Сяргей Пеляса: Я з табой не пагаджуся. Што значыць усе адмовяць? Калі Пуцін заявіць: мая ўмова, каб было 500 беларускіх міратворцаў? Ці тэарэтычна магчыма, каб Беларусь як адна з дзяржаваў, як Пакістан, Нігерыя, адправіла туды міратворцаў? Ці гэта абсалютна фантастычна?

Віталь Цыганкоў: Пакістан і Нігерыя не былі суўдзельнікамі агрэсіі, якой ёсць Беларусь.

Зміцер Міцкевіч: Па-першае, гэты фактар. Па-другое, я не думаю, што гэта магло б быць такой вялікай перашкодай. 

,,

Калі іх будзе 500 чалавек і калі будзе міжнародны склад гэтага міратворчага кантынгенту, то туды можна ўпіхнуць рэжым Лукашэнкі. Пытанне ў тым, наколькі Захад будзе зацікаўлены такія ўмовы выконваць. 


Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв'ю Мар'ё Нофалу. Фота: belarus-news.by
«Там, у Амерыцы, мяне не хапае». Што казаў Лукашэнка ў інтэрв’ю блогеру Мар’ё Нофалу навіны

У мяне ўражанне, што ўсё ж расейцам далі зразумець, што мы хацелі б падпісаць мірную дамову. Я не бачу прычыны, з якой усе мусяць ісці на іхныя ўмовы. Тое, што ім дазваляюць выказвацца, з імі сустракаюцца, – гэта дыпламатычны ход, які дазваляе захаваць ім твар. Каб расейцы маглі прадэманстраваць і свайму электарату: маўляў, глядзіце ў нас ёсць нейкія перамогі, здабыткі, з намі размаўляюць. Гэта майстэрства дыпламатыі – захаваць твар супраціўніка, даць яму падумаць, што ён перамог. Ім трэба даць штосьці памацаць. Таму такая логіка: мы вам пакажам, што ў вас ёсць перавагі і што мы з вамі дамаўляемся. Цікава, што амерыканцы спрабуюць расейцам упіхнуць тое, што раней расейцы ўпіхвалі ўсім астатнім. Напрыклад, рэзалюцыі ў ААН. Што яны значаць? Нічога. Расейская прапаганда расказвае, што ЗША не падтрымліваюць антырасейскіх дэкларацыяў.

Больш падрабязна глядзіце размову глядзіце тут:


belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10