навіны

ЗША прыпынілі перадачу звестак выведкі Украіне. Хочуць «прыцягнуць усіх да адказнасці за мір»

Дырэктар Цэнтральнага выведнага кіраўніцтва ЗША Джон Рэткліф
Дырэктар Цэнтральнага выведнага кіраўніцтва ЗША Джон Рэткліф. Фота: сia.gov
podpis źródła zdjęcia

Злучаныя Штаты прыпынілі не толькі пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне, але і надаванне ёй выведных звестак. Паводле дырэктара Цэнтральнага выведнага кіраўніцтва, гэтак ЗША спрабуюць прымусіць «усіх» да міру.

Архіўнае фота. Уладзімір Пуцін і Доналд Трамп на сустрэчы ў Гамбургу, Нямеччына. 7 ліпеня 2017 года. Фота: Kremlin.ru

Крэмль: Менск – найлепшае месца для перамоваў з ЗША і Украінай

навіны

Злучаныя Штаты прыпынілі ваенную дапамогу Украіне 3 сакавіка, бо прэзідэнт ЗША Доналд Трамп не пабачыў імкнення прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да міру з Расеяй. Амерыканскае выданне «Financial Times» паведаміла 5 сакавіка, што ЗША спынілі таксама абмен звесткамі выведкі з Украінай. Дырэктар Цэнтральнага выведнага кіраўніцтва ЗША Джон Рэткліф пацвердзіў гэта «Fox News»:

,,

«Паўза на ваенным фронце, на фронце выведкі, каб прыцягнуць усіх да адказнасці за мір ва ўсім свеце», – цытуе «Fox News» Рэткліфа.


Як сцвярджае «Fox News», Рэткліф «спадзяецца на скасаванне паўзы і працяг працы з Украінай дзеля міру» пасля нядаўняга ліста Зяленскага Трампу аб гатовасці да перамоваў.


Спыненне падтрымкі Украіны было выкліканае, паводле Рэткліфа, сваркай Зяленскага з кіраўніцтвам ЗША: спачатку віцэ-прэзідэнтам Джэй Ды Вэнсам, затым прэзідэнтам Доналдам Трампам. Зяленскі даводзіў Вэнсу, што Расея парушае дамоўленасці, таму Украіна мае патрэбу ў рэальных гарантыях бяспекі.


Паводле крыніцы «Sky News», выведка ЗША не цалкам спыніла супрацу з Украінай: Штаты перасталі даваць тыя звесткі, якія дазвалялі Украіне наносіць удары па цэлях у Расеі, але працягваюць перадаваць звесткі, якія дазваляюць біць па расейскіх сілах на акупаваных тэрыторыях.


Абноўлена. Пазней тая крыніца «Sky News» расказала, што Штаты перасталі дзяліцца ўсімі звесткамі выведкі.


На момант публікацыі не вядома, як і калі Зяленскі будзе спрабаваць аднавіць стасункі з Трампам: ходзяць толькі чуткі пра магчымы новы візіт у ЗША.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10