Клан Крутога пачынае НЭП у Беларусі? Падвышэнне пенсійнага ўзросту

Лукашэнка прызначыў новы ўрад і эканоміка ў ім – № 1. Клан Крутога ўмацаваўся і пачынае НЭП у Беларусі? Бульба знікла, а «БелДжы» здае пазіцыі. Калі чакаць росту цэнаў і што будзе з курсам рубля? Спрачаюцца Уладзімір Кавалкін і Вольга Лойка. Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

«Што да зменаў ва ўрадзе, больш за ўсё мяне цікавіць не тое, хто змяніўся, а тое, хто застаўся. Калі паглядзець – засталіся сілавікі. Злыя языкі кажуць, што сілавікоў трэба ўзгадняць з Крамлём. То бок Лукашэнка не цалкам кантралюе сілавікоў. Я кажу пра найвышэйшых сілавікоў. Гэта першае. Па-другое, засталася каманда Крутога. То бок відаць, што ёсць нейкая каманда Крутога, Крутога да чагосьці рыхтуюць. І ёсць сілавікі, якія таксама застаюцца, і яны таксама кантралююць нешта. Вось гэта для мяне самае цікавае», – зазначае эканаміст Уладзімір Кавалкін.

Кіраўніца парталу «PLAN B» Вольга Лойка, у сваю чаргу, думае, што радыкальных зменаў («антылібералізацыі ці суперлібералізацыі») чакаць не выпадае і ўсё застанецца як раней. Аднак Беларусь цяпер блізкая да сітуацыі ідэальнага шторму. Што гэта значыць?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.