Аналітыка

Цюльпаны ў Беларусі за пяць гадоў падаражэлі ўдвая. Колькі яны каштуюць на 8 сакавіка?

Цюльпаны на Камароўскім рынку ў Менску ў 2021 годзе
Цюльпаны на Камароўскім рынку ў Менску ў 2021 годзе. Фота: komarovka.by / Instagram
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі за апошнія пяць гадоў цюльпаны да 8 сакавіка падаражэлі ўдвая. Мы даведаліся, колькі каштуюць кветкі да сёлетняга свята і чаму цэны так моцна змяніліся.

Мы разглядалі цэны на цюльпаны кожны год у адным і тым жа месцы – на Камароўскім рынку ў Менску.


Сёлета ў Instagram-акаунце рынку пакупнікам напярэдадні 8 сакавіка распавялі, што перад святам за адну кветку просяць ад 3 да 5 рублёў. У канцы лютага цюльпан на Камароўцы ўвогуле каштаваў ад 4 да 5,5 рублёў.


Аднак «Onliner» знайшоў кветкі і за 1 рубель, праўда, яны маленькія. Звычайных памераў – за 3,5–4 рублі за штуку.


А ў 2020 годзе адзін цюльпан каштаваў 2–2,5 рубля. Такія ж цэны былі ў 2021 годзе.


У 2022 годзе на Камароўцы казалі, што кошты выраслі ўжо да 2–3 рублёў. У 2023 годзе цана, якую абвясцілі на Камароўцы, таксама склала 2–3 рублі, а ў 2024 годзе – ужо 3–4 рублі.


Падобная дынаміка і ў іншых гарадах. У Берасці адзін з вытворцаў у 2020 годзе прадаваў цюльпаны за 1,5 рубля за штуку. Сёлетняй вясной аддаць ад 3 рублёў за цюльпан – гэта норма.


У Воршы ў 2020 годзе ўвогуле можна было знайсці аб'явы, дзе за 7 цюльпанаў прасілі 14 рублёў. Цяпер адзін прадаюць недзе за 3,5 рубля.


У Нідэрландах дрэннае надвор'е – кошты будуць расці



Пасля 2025 года таксама чакаецца павелічэнне цэнаў. Уся справа ў праблемах галандскіх вытворцаў, хоць цюльпаны вырошчваюць і ў Беларусі. Напрыклад, у Івацэвіцкім вопытным лясгасе, або ў Берасцейскай вобласці – прыватны вытворца.

Людзі ў менскім метро. Фота: Белсат
У Менску на 1000 мужчынаў прыпадаюць 1200 жанчын навіны

Аднак і дзяржаўныя прадпрыемствы, і прыватныя распавядаюць, што купляюць цыбуліны цюльпанаў у Нідэрландах. А нідэрландскія пастаўнікі цыбулін кажуць пра цяжкія ўмовы апошнія гады.


Напрыклад, прадпрыемства «Kebol», якое на рынку больш за трыццаць гадоў і пастаўляе прадукцыю больш як у 40 краінаў, нават выпусціла артыкул «Рост цэнаў на цюльпаны ў 2025 годзе: якія прычыны?».


У ім гаворыцца, што ўвосень цэны на цыбуліны кветак вырастуць на 50–100 %. Гэта звязана з дрэнным ураджаем за апошнія два гады. Часткова неўраджай адбыўся з-за змены ўмоваў надвор'я – вільготнасць стала занадта высокая.


У «Kebol» чакаюць, што ўвсень будуць саджаць менш цюльпанаў, а таксама што садоўнікі аддадуць перавагу драбнейшым цыбулінам, таму ў продажы будзе менш цыбулін цюльпанаў буйных памераў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10