У 2023 годзе грамадзянства краінаў ЕЗ атрымалі 6520 беларусаў, як вынікае з абноўленай інфармацыі Еўрастату.
Краінай, якая выдала беларусам найбольшую колькасць нацыянальных пашпартоў, была Польшча – там грамадзянства атрымалі 4411 беларусаў.
За Польшчай ідзе Нямеччына, якая выдала беларусам 425 пашпартоў. На трэцім месцы – Італія, дзе грамадзянамі зрабіліся 365 беларусаў.
Далей ідуць Нідэрланды (271 чалавек), Іспанія (191), Чэхія (168), Швецыя (166), Францыя (130). У астатніх еўрапейскіх краінах колькасць станоўчых разглядаў заяваў на грамадзянства значна меншая. Гэтак, эстонскія пашпарты атрымалі 17 беларусаў, латышскія – 16 асобаў, па адным чалавеку зрабіліся грамадзянамі Харватыі і Мальты.
Увогуле не давалі грамадзянства беларусам у 2023 годзе ў Літве і Ліхтэнштэйне.
Агулам грамадзянства краінаў ЕЗ у 2023 годзе атрымалі 1,1 млн чалавек. Большасць з іх – выхадцы з Сірыі (амаль 107,5 тысячы) і Марока (106,5 тысячы). На трэцім месцы – Албанія (44,4 тысячы чалавек).
Еўрапейскае грамадзянства атрымалі 28 145 украінцаў і 20 849 расейцаў.
Найчасцей грамадзянства ў 2023 годзе замежнікам давала Швецыя. За ёй ідуць Румынія і Італія.
Марыя Міхалевіч belsat.eu