навіны

Трамп: Зяленскі гатовы да перамоваў і падпісання пагаднення аб карысных выкапнях

Доналд Трамп
Доналд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп у звароце да Кангрэсу 4 сакавіка заявіў, што атрымаў ліст ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім той заяўляе пра гатовасць да мірных перамоваў.

Паводле Трампа, Зяленскі таксама паведаміў, што гатовы падпісаць пагадненне аб здабычы карысных выкапняў «у любы час».

,,

«Сёння я атрымаў ад прэзідэнта Украіны Зяленскага важны ліст. У ім гаворыцца: «Украіна гатовая як мага хутчэй сесці за стол перамоваў, каб наблізіць трывалы мір. Ніхто не хоча міру больш за ўкраінцаў», – сказаў Трамп.


Прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Доналд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Што страціла Украіна, не падпісаўшы ўгоды аб рэдказямельных металах?

Меркаваннi

Пра гатовасць сесці за стол перамоваў Уладзімір Зяленскі заяўляў напярэдадні, калі каментаваў сварку з Трампам у Авальным кабінеце. Прэзідэнт Украіны таксама казаў, што ягоная краіна па-ранейшаму гатовая падпісаць пагадненне аб рэдказямельных металах.


«Я нястомна працую, каб завяршыць жорсткі канфлікт ва Украіне, – заявіў Трамп. – ЗША накіравалі сотні мільярдаў долараў на падтрыманне абароны Украіны. Мільёны ўкраінцаў і расейцаў былі дарма забітыя ці параненыя ў гэтым жудасным і жорсткім канфлікце, канца якому не відаць. Вы хочаце, каб гэта працягвалася яшчэ пяць гадоў?».


Трамп падкрэсліў, што ЗША выдаткавалі на дапамогу Украіне значна больш, чым Еўропа, якая, «на жаль, выдаткавала больш грошай на набыццё расейскай нафты і газу, чым на абарону Украіны».


Некаторыя дэмакраты пакінулі залу, калі Трамп прамаўляў пра Украіну.


Уладзімір Зяленскі выказаў у Х шкадаванне аб тым, што сустрэча з Трампам і Дзі Вэнсам у Белым доме прайшла не так, як чакалася, і заявіў, што гатовы працаваць дзеля сканчэння вайны пад лідарствам Трампа.


«Мы з маёй камандай гатовыя працаваць пад моцным лідарствам прэзідэнта Трампа, каб дасягнуць працяглага міру. Мы гатовыя працаваць хутка, каб скончыць вайну, і першымі этапамі могуць быць вызваленне палонных, неадкладнае замірэнне ў небе: забарона ракетаў, дальнабойных дронаў, бамбардавання энергетычнай і іншай цывільнай інфраструктуры – і неадкладнае замірэнне на моры, калі Расея зробіць тое ж самае», – напісаў Зяленскі.


Доналд Трамп 3 сакавіка прыняў пастанову прыпыніць перадачу вайсковай дапамогі Украіне да таго часу, пакуль прэзідэнт ЗША не пераканаецца, што Уладзімір Зяленскі сапраўды гатовы весці мірныя перамовы.


Падчас сустрэчы ў Белым доме 28 лютага Зяленскі і Трамп паспрачаліся на падвышаных тонах. Зяленскі пакінуў Белы дом раней, чым планавалася.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10