навіны

656 выпадкаў рэпрэсіяў за люты і суды над замежнікамі. Навіны пераследу ў Беларусі

Будынак СІЗА-1 у Калядзічах. Фота: realt.onliner.by
Будынак СІЗА-1 у Калядзічах. Фота: realt.onliner.by
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае сачыць за фактамі рэпрэсіяў у Беларусі ў дачыненні да асобаў, якія выступаюць супраць вайны, гвалту і дыктатуры.

Ксенія Луцкіна і Андрэй Стрыжак. Фота: сацсеткі

Былую палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну эвакуявалі з Беларусі

навіны

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым. Праваабаронцы зафіксавалі мінімум 656 выпадкаў рэпрэсій (у тым ліку затрыманні, ператрусы і г.д). Акрамя таго, у мінулым месяцы ў судах разглядаліся крымінальныя справы ў дачыненні да як мінімум 304 абвінавачаных, вынесена мінімум 352 пастановы ў адміністрацыйных справах. Таксама захоўваецца рост колькасці завочных палітычных прысудаў, у тым ліку ў дачыненні непублічных асобаў. Апроч таго, у лютым набылі моц змены ў Крымінальны кодэкс, што пашыраюць магчымасці трансгранічнага пераследу ў палітычных справах.

4 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менску пачаўся суд над мадэллю і былой бортправадніцай «Qatar Airways» Веранікай Жалубоўскай. Яе затрымалі напрыканцы 2024 года па вяртанні ў Беларусь. Судзяць яе паводле «народнага» артыкулу – ч. 1 арт. 342 КК. Суддзя – Юлія Ваўковіч.

У судзе Наваполацку 4 сакавіка адбыліся два працэсы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Дзмітрыя Цюкаева судзіць Ірына Жарова, а Арцёма ВасільеваАла Гаціх. Апошняга, апроч удзелу ў пратэстах, судзяць таксама за «ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» (ч. 1 арт. 435 КК).

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску ў адміністрацыйнай справе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзілі калумбійца Хорхэ Еліесэра Дасу Гайтану, які працуе ў Віцебску траўматолагам. Раней, верагодна, за гэта ж судзілі ягоную жонку Вольгу.

Ксенія Луцкіна ў эфіры «Белсату». 4 сакавіка 2025 года. Скрыншот: Белсат

Луцкіна: Трэба, каб гэты час, калі трэба з’язджаць з краіны, мінуў

навіны

5 сакавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску пачнуць судзіць гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў Тамару Патоцкую. Яе затрымалі 5 снежня 2024 года. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК. Працэс будзе весці суддзя Анастасія Ляйкоўская. Жанчыну ўжо арыштоўвалі ў 2020 годзе на 15 содняў, а ў 2022-м штрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Менскі гарадскі суд 17 сакавіка пачне разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Іх прызналі датычнымі да фонду «Fund of Belarus Friend LTD», які 16 студзеня 2024 года КДБ абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім, у паклёпе і абразе Аляксандра Лукашэнкі, распальванні сацыяльнай варожасці. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

28 лютага ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля адбыўся разгляд судовай справы ў дачыненні Аліны Жукавай, лекаркі гарадской паліклінікі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Справу разглядала суддзя Аксана Шавякова. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Тым часам у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі Telegram-каналы і чаты «Гвоздодёр Live! ВОЙНА», «ЧОРНАЯ КНІГА СЛУЧАКА», «Климовичи», «KRKN_FPV_COMPANY», Instagram-старонкі «Sviatlana Nekh», «yulia_sliuko», YouTube-канал «Павел Латушко», сайт ініцыятывы «Честные люди», старонка ў Facebook «Юлiя Грэбень», старонка ў TikTok «Alex_kamis».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10