Улады хочуць павысіць пенсійны ўзрост. Міліцыянты «выміраюць»

Галоўныя падзеі 4 сакавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:

  • ЗША прыпыняюць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне пасля канфлікту Зяленскага з Трампам у Белым доме.
  • На гэтым фоне Еўракамісія прадставіла план пераўзбраення Еўразвязу і падтрымання Украіны.
  • Новыя мыты ЗША на імпарт тавараў з Мексікі, Канады і Кітаю ўступілі ў дзеянне. Апошнія дзве краіны ўвялі меры ў адказ. Выданне Блумберг называе гэта эканамічнай вайною і прадказвае падвышэнне інфляцыі і запаволенне эканамічнага росту ў ЗША.
  • Былую палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну эвакуявалі з Беларусі.
  • Сітуацыя крытычная: беларускі экспарт у студзені тавараў упаў адразу на 11,5 %. А імпарт вырас на 1 %. Дэфіцыт вонкавага гандлю ў 4 разы большы, чымся летась.
  • Чорныя спісы і пераслед: як рэжым рэпрэсуе незалежных творцаў.
  • Міліцыя з народам? Якія прыярытэты ў супрацоўнікаў МУС? Ацэньваем дзейнасць міліцыянтаў у дзень міліцыі.
  • Нават да +18: У Беларусь ідзе сапраўная вясна.
  • Гандляры кветкамі рыхтуюцца да 8 сакавіка