Вайна

Зяленскі падзякаваў Трампу за дапамогу і пашкадаваў, як прайшла сустрэча ў Белым доме

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Доналд Трамп на прэс-канферэнцыі. Вашынгтон, ЗША. 28 лютага 2025 года. Фота: President.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Доналд Трамп на прэс-канферэнцыі. Вашынгтон, ЗША. 28 лютага 2025 года. Фота: President.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся ў сацсетцы X адносна стасункаў са Злучанымі Штатамі Амерыкі і іх прэзідэнтам Доналдам Трампам. Ён выказаў гатовасць да міру і заклікаў да супрацы.

У сваёй публікацыі Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што «Украіна імкнецца да міру» і «не хоча бясконцай вайны».

«Украіна гатовая як мага хутчэй сесці за стол перамоваў, каб наблізіць надзейны мір. Ніхто не хоча міру больш за ўкраінцаў. Мая каманда і я гатовыя працаваць пад моцным кіраўніцтвам прэзідэнта [Доналда] Трампа, каб дасягнуць трывалага міру», – сказаў ён.

Паводле Зяленскага, першымі этапамі для сканчэння вайны могуць стаць вызваленне палонных, неадкладнае перамір'е ў небе і на моры, каб «прайсці ўсе наступныя этапы і разам з ЗША дамовіцца пра моцную канчатковую ўгоду».

,,

«Мы сапраўды цэнім тое, як шмат Амерыка зрабіла, каб дапамагчы Украіне захаваць суверэнітэт і незалежнасць. І мы памятаем той пераломны момант, калі прэзідэнт Трамп падаў Украіне «Джэвэліны». Мы ўдзячныя за гэта», – заявіў Зяленскі.


Прэзідэнт Украіны адзначыў, што сустрэча ў Вашынгтоне, у Белым доме, 28 лютага «прайшла не так, як меркавалася».

«Крыўдна, што так здарылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна. Мы хацелі б, каб у далейшым супраца і стасункі былі канструктыўныя», – сказаў ён.

Зяленскі таксама выказаў гатовасць «у любы час і ў любым зручным фармаце» падпісаць пагадненне аб мінералах і бяспецы.

,,

«Мы разглядаем гэтае пагадненне як крок да ўмацавання бяспекі і надзейных гарантыяў бяспекі, шчыра спадзяюся, што яно будзе працаваць эфектыўна», – заключыў прэзідэнт Украіны.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Доналд Трамп на прэс-канферэнцыі. Вашынгтон, ЗША. 28 лютага 2025 года. Фота: President.gov.ua

Яўген Магда: ЗША не захочуць паўтарэння выхаду з Афганістану

навіны

Візіт прэзідэнта Украіны ў Злучаныя Штаты 28 лютага скончыўся заўчасна, чаканага падпісання ўгоды аб карысных выкапнях не адбылося. Падчас прэс-канферэнцыі Зяленскі спрабаваў давесці кіраўніцтву ЗША, што Уладзіміру Пуціну (з якім, як выявілася, прэзідэнт ЗША стэлефаноўваўся перад сустрэчай з Зяленскім) нельга верыць, Украіне патрэбныя гарантыі бяспекі, а не проста замірэнне, якое Расея парушыць у любы момант. Гэта скончылася публічнаю сваркаю з прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам ЗША. 4 сакавіка сталася вядома, што Трамп прыпыніў вайсковую дапамогу Украіне. Але гаворка не пра поўнае спыненне падтрымання.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10