Gistoryi

«Каб у кожнага быў лекар у кішэні». Стартап беларусаў мае зрабіць медыцыну даступнай для ўсіх

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Deposit / East News

Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі здароўя, каля 4,5 мільярда людзей па ўсім свеце не маюць поўнага доступу да асноўных медычных паслуг. Каманда беларусаў захацела зрабіць свой унёсак у развязанне гэтай праблемы і стварыла AI-платформу «Doctorina», якая зможа ставіць дыягназы і даваць рэкамендацыі для лячэння ў любой кропцы свету.


Стваральніца праекту – менеджарка сацыяльных праектаў Дар’я Царык. У камандзе – два медыкі. Адзін з іх – Станіслаў Салавей, акушэр-гінеколаг, прафсаюзны актывіст, удзельнік пратэстаў 2020 года, вымушаны з’ехаць з Беларусі праз пераслед. З ім мы і гутарым пра «Дактарыну».