Лукашэнка адмяняе кантроль над коштамі. У Беларусі знікла бульба

Галоўныя падзеі 3 сакавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:

  • Лукашэнка абнавіў склад ураду. Пераважна ўсе былыя ўрадоўцы захавалі пасады. Але ёсць і новапрызначаныя. Да таго ж, былога міліцыянта Караева паставіў кіраваць Гарадзеншчынай.

  • Былы кіраўнік прэс-службы МЗС Анатоль Глаз пачаў працу амбасадарам у Турцыі.

  • ЕАБР чакае далейшага росту заробкаў у Беларусі. Але не ад добрага жыцця. Прычына – дэфіцыт кадраў на рынку працы.

  • Вынікі лонданскага саміту «Securing Our Future» на тэму далейшага падтрымання Украіны: Вялікая Брытанія вылучыць дадатковыя 1,6 млрд фунтаў (каля 2 мільярдаў долараў) для закупкі 5000 ракет СПА. Кір Стармер: шэраг краінаў заявілі, што хочуць стаць часткай «кааліцыі жадаючых» для дапамогі Ўкраіне.

  • Скончыўся масленічны тыдзень, пачынаецца пост.