навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» лагатып сусветна вядомага брэнду

Лагатып «BOY London»
Лагатып «BOY London». Крыніца: vandalist.store
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі лагатып вядомага еўрапейскага брэнду адзення «BOY London», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гаворка пра «чорнага арла з распасцёртымі крыламі, які трымае ў лапах кола ў выглядзе літары "О"». Адпаведную пастанову прыняў суд Цэнтральнага раёну Гомля 28 лютага 2025 года. На афіцыйную старонку «BOY London» толькі ў Instagram падпісаныя больш за 357 тысяч чалавек.


Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі сацсеткі аналітыка Вадзіма Мажэйкі, TikTok-старонкі «FokusGrodno», «Святая Лукер’я Рыгораўна», «Alex_kamis».


Брэнд «Boy London» крытыкавалі за лагатып з арлом у розных краінах. Яго аўтарам закідалі падабенства лагатыпу да эмблемы нямецкіх нацыстаў, на якой арол глядзіць у той жа бок, але трымае ў кіпцюрах свастыку.


Брэнд не пагадзіўся з такім параўнаннем і заявіў, што марка ніякім чынам не звязаная з нацызмам, а ў якасці ўзору для лагатыпу быў узяты арол Рымскай імперыі.


Кампанія «Boy London» вядомая агульным эпатажным падыходам да дызайну.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10