Больш за 200 вайскова-патрыятычных клубаў працуюць у Беларусі пад эгідай МУС. Агульная колькасць іх удзельнікаў перавысіла 6 тысяч чалавек, распавёў на прэс-канферэнцыі міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў.
Таксама Іван Кубракоў расказаў, што ў Беларусі былі створаныя не менш за 13 новых спецпадраздзяленняў на базе ўнутраных войскаў.
Са словаў кіраўніка МУС, у краіне зніжаецца ўзровень злачыннасці і цяпер ён дасягнуў мінімуму за апошнія 10 гадоў.
Адначасова з 2018 года рэгіструецца рост кіберзлачынстваў, якія датычаць незаконнага абароту наркотыкаў і махлярства.
Паводле Кубракова, ахова грамадскага парадку ў беларускіх гарадах цяпер ажыццяўляецца не толькі пешымі патрулямі, але і «разумнымі» камерамі відэаназірання, якія ўмеюць распазнаваць твары і чытаць нумарныя знакі. Такіх камераў па ўсёй краіне працуе ўжо каля 60 тысячаў.
Цяпер беларуская міліцыя рыхтуецца да аховы правапарадку падчас Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў красавіку 2025 года.
Марыя Міхалевіч belsat.eu