Качанава давяла Лукашэнку да слёзаў. Галоўчанка ўцёк ад адказнасці

Наталля Качанава давяла Лукашэнку да слёзаў, Галоўчанка ўцёк ад адказнасці ў Афрыку. У Беларусі нарадзіўся Трамп, Шчучын і БДУ засвяціліся, а Аляксандр Лукашэнка трапіў у школьную праграму. Чаму нашыя дзеці найлепшыя. Смешныя навіны ў «Хай Так TV».

Культ асобы Аляксандра Лукашэнкі выходзіць у Беларусі на новы ўзровень. Цяпер пра яго дзеці пішуць дыктоўкі, а асабіста яму паэты прысвячаюць вершы. Адзін з такіх твораў Наталля Качанава перадала свайму гаспадару. Праграма «Хай Так TV» не магла абысці такога ўвагай і далучылася да распачатай, як заўсёды, добраахвотна-прымусовай акцыі, якая можа ператварыцца ў чарговы флэш-моб. Вось якая «ода бессмяротнаму правадыру» атрымалася:

«Он военный, пограничник, и фотограф, и спортсмен,

Он учитель, он ученый, батька просто супермен,

Он аграрий, председатель, футболист и хоккеист,

Основной кредитодатель и немножечко артист.

Он художник, он целитель, комсомолец, хлебороб.

Он стоит по жизни прямо. Если ляжет – только в гроб».

Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Хай Так TV».

Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».