навіны

У нямецкім горадзе Мангайм аўтамабіль уехаў у натоўп. Два чалавекі загінулі

У нямецкім горадзе Мангайм аўтамабіль уехаў у натоўп
У нямецкім горадзе Мангайм аўтамабіль уехаў у натоўп. Фота: Bild
podpis źródła zdjęcia

У цэнтры гораду Мангайм (зямля Бадэн-Вюртэмбэрг) у Нямеччыне аўтамабіль уехаў у натоўп, паведамляюць мясцовыя медыі. 25 чалавек параненыя, як мінімум 15 – у цяжкім стане, два загінулі.

Аўтамабіль ехаў на высокай хуткасці і ўрэзаўся ў натоўп людзей на пешаходнай зоне каля гандлёвага цэнтру. Відавочцы паведамляюць, што гэта быў чорны пазадарожнік. На месцы здарэння адзін чалавек ляжаў пад брызентам і невядома, ці быў ён жывы. Газета «Rheinpfalz» пісала, што ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі ўніверсітэцкай клінікі Мангайму была абвешчаная паветраная трывога.


Паліцыя ачапіла раён здарэння і заклікала мясцовых жыхароў пазбягаць цэнтру гораду. Кіроўца аўтамабіля затрыманы, аднак ягоныя матывы пакуль не агучваюцца.


Распачатае расследаванне. На выездах з гораду дзяжураць паліцыянты з аўтаматамі, а над цэнтрам Мангайму кружыць верталёт.


Праваахоўныя органы пакуль не ўдакладняюць, ці быў гэта няшчасны выпадак, ці наўмысны напад.


У Мюнхене 13 лютага аўтамабіль «Mini Cooper» уехаў у натоўп людзей на плошчы, дзе праходзіла дэманстрацыя прафсаюзу «Verdi». Пацярпелі 27 чалавек. Як мінімум двое з іх атрымалі сур’ёзныя раненні. Паліцыя арыштавала кіроўцу аўтамабіля – 24-гадовага грамадзяніна Афганістану, які запытваў прытулак у Нямеччыне.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10